Бітва пад Лясной (1708)

(Пасля перасылкі з Бітва пад Лясной)

Бі́тва пры Лясно́й -- адно з вырашальных баявых сутыкненняў Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721).

Бітва пад Лясной
Асноўны канфлікт: Вялікая Паўночная вайна (17001721)
Бітва пры Лясной. Жан-Марк Нацье (1717)
Дата 28 верасня 1708
Месца Лясная (Беларусь)
Вынік Перамога расійскага войска
Праціўнікі
Сцяг Швецыі Швецыя Сцяг Расіі Расія
Камандуючыя
Адам Людвіг Левенгаўпт Пётр I
Сілы бакоў
12.500 — 16.000 чалавек 12.000 — 14.500 чалавек
Страты
6.500 забітых, 3.000 параненых 1.111 забітых, 2.856 параненых
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адбылася 28 верасня 1708 года паблізу вёскі Лясной на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Маскоўскімі войскамі камандаваў асабіста цар Пятра I і фельдмаршал Аляксандра Меншыкава. Шведскай арміяй камандаваў генерал Адам Людвіг Левенгаўпт. Перад пачаткам бітвы корпус генерала Левенгаўпта налічваў 5.500 ваяроў інфантэрыі і 3.000 кавалерыі, сілы маскоўскай арміі -- 4.830 ваяроў інфантэрыі (10 батальёнаў) і 6.795 кавалерыі.

 
Пётр I

Генерал Адам Людвіг Левенгаўпт камандаваў шведскім корпусам, які тым часам кватэраваў пад Рыгай. Улетку 1708 года корпус Левенгаўпта рушыў з Рыгі да галоўнай арміі Карла XII.

Армія Карла XII чакала з корпусам Левенгаўпта запасаў зброі, харчавання і амуніцыі для працягу баявых дзеянняў. Падрыхтоўка Левенгаўпта зацягнулася і Карл XII вырашыў адправіцца тым часам з паходам на Украіну. 15 верасня 1708 года рушыла ў паход галоўная армія шведаў, корпус Левенгаўпта знаходзіўся толькі за прыблізна сотню кіламетраў ад яе.

Маскоўскія военачальнікі вырашылі выкарыстаць гэтую дыспазіцыю, Пётр I загадаў атакаваць корпус Левенгаўпта, каб не дазволіць яму далучыцца да асноўнай шведскай арміі Карла XII. Трэба было спяшацца, каб не дапусціць пераправы корпусу генерала Левенгаўпта цераз Сож. Гэтыя дзеянні не заспелі Левенгаўпта знянацку, ён спыніў марш корпуса і загадаў рыхтавацца да бою. Нечакана ў дзень бітвы ў другой палове дня пачаўся моцны снегапад, што было неспрыяльна для непадрыхтаваных да гэтага шведаў. Шведы былі дэзарыентаваны, Левенгаўпт загадаў адступаць, а таксама знішчаць зброю, харчаванне і амуніцыю, прызначаную для асноўнай шведскай арміі.

 
Адам Людвіг Левенгаўпт

Левенгаўпт аддаў загад свайму корпусу імкліва і непрыкметна пад пакровам ночы адступаць праз лес да Прапойска (цяпер Слаўгарада). Калі на ранку наступнага дня высветлілася, што войска Левенгаўпта няма на месцы ўчорашняга бівака, Пётр I кінуў наўздагон атрад драгунаў, якіх узначальваў генерал-лейтэнант Пфлуг. Драгунамі Пфлуга было пасечана каля пяцісот шведаў і захоплена ўсё тое, што Левенгаўпт не паспеў затапіць у Сажы. Да галоўнага стану Карла здолела дабрацца ўсяго 6.503 салдата корпуса Левенгаўпта, армія шведскага караля засталася без правіянту і без страчанай у бітве пры Лясной зброі. Таксама не дасталася шведскаму каралю зброя і багатыя запасы правіянту ад гетмана Мазепы, бо даведаўшыся пра пераход Мазепы і яго войска на шведскі бок, Пётр загадаў захапіць гетманскую сталіцу Батурын, ён быў спалены з усімі запасамі.

Страты і вынікі

правіць

У бітве пры Лясной загінула больш 6.500 шведаў, каля 3.000 былі паранены. Страты на баку рускай арміі склалі 1.111 чалавек забітымі і 2.856 чалавек параненымі. Знішчэнне корпусу Адама Левенгаўпта значна паслабіла пазіцыі Карла ХII і ўзняло дух рускай арміі, бо гэта была перамога над самым моцным корпусам шведаў, які доўгі час (9 гадоў) лічыўся непераможным. Бітва пры Лясной таксама стала канцом перавагі Швецыі на поўдні Еўропы.

Па словах Пятра I, бітва пры Лясной — «маці Палтаўскай бітвы», якая адбылася роўна дзевяццю месяцамі пазней.

У культуры і мастацтве

правіць
 
Помнік у гонар 200-годдзя перамогі

У 1717 годзе французскі мастак Жан-Марк Нацье напісаў палатно «Бітва пры Лясной», якое замовіў яму Пётр I. У гонар 200-годдзя перамогі над арміяй шведаў непадалёку ад вёскі Лясная быў узведзены мемарыял, які стварыў скульптар А. Обер.

У гонар перамогі рускіх воінаў названы адкрыты ў 1975 годзе астэроід (3482) Лясная[1].

Зноскі

  1. Коратцаў А. М. Лясная // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 428.

Спасылкі

правіць