Біхач
Біхач (басн.: і харв.: Bihać, сербск.: Бихаћ) — горад, з навакольнымі паселішчамі складае абшчыну Град Біхач (басн.: , харв.: і сербск.: Grad Bihać, Град Бихаћ ) ў паўночным захадзе Босніі і Герцагавіны на рацэ Уна (правы прыток Савы). Адміністрацыйны цэнтр Унска-Санскага кантона Федэрацыі Босніі і Герцагавіны.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Геаграфія
правіцьГорад Біхач размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Босніі і Герцагавіны на абодвух берагах ракі Уна, і з’яўляецца гаспадарчым, адміністрацыйным і культурным цэнтрам Унска-Санскага кантона. На захадзе абшчына мяжуе з наступнымі харвацкімі абшчынамі: Доньі-Лапац і Плітвічка-Езера-Карэніца, на поўначы — з абшчынай Цазін, на ўсходзе — Босанска-Крупа і Босанскі-Петровац, на поўдні — з абшчынай Дрвар.
Насельніцтва
правіцьПаводле перапісу насельніцтва 2013 года колькасць насельніцтва ў населеным пункце Біхач склала 39 690 чалавек, ва ўсёй гарадской абшчыне — 56 261 чалавек[1].
Склад насельніцтва ў межах сёння існуючай тэрыторыі абшчыны Біхач:
2013
правіць1991
правіць- Мусульмане — 46 737 (66,08 %)
- Сербы — 12 689 (17,94 %)
- Харваты — 5 580 (7,9 %)
- Югаславы — 4 356 (6,15 %)
- Іншыя — 1 370 (1,95 %)
1981
правіць- Мусульмане — 40 041 (61,09 %)
- Сербы — 11 093 (16,92 %)
- Харваты — 5 855 (8,9 %)
- Югаславы — 8 003 (12,2 %)
- Іншыя — 246 (0,37 %)
Гаспадарка
правіцьУ былой Югаславіі Біхач быў сярод гарадоў з развітой прамысловасцю, прагрэс якой вызначаўся ў першую чаргу такімі прадпрыемствамі, як Kombiteks, Krajinametal і Polietilenka. Сёння Біхач — адзін з найбуйнейшых вытворцаў піва ў краіне. Тут таксама існуюць малочныя прадпрыемствы, вытворчасць халадзільнікаў. Значны ўдзел у эканоміцы абшчыны, дзякуючы ўрадлівым глебам, займае і сельская гаспадарка. Развіваецца водны турызм на рацэ Уна.
Гарады-пабрацімы
правіцьЗноскі
- ↑ а б Попис становништва, домаћинстава и станова у Босни и Херцеговини 2013 на територији Републике Српске — Прелиминарни резултати, Републички завод за статистику, Бања Лука, 2013. Архівавана 24 студзеня 2014.
- ↑ http://www.aliagahaber.com/aliaga-belediyesi-mayis-ayi-olagan-meclisi-toplandi-16399h.htm