Біяэнерге́тыка — раздзел біялогіі, які вывучае ператварэнне энергіі ў біясістэмах: атрыманне энергіі (у першую чаргу сонечнай) з навакольнага асяроддзя, яе назапашванне і выкарыстанне для жыццядзейнасці арганізмаў.

Гісторыя

правіць

Пачаткам біяэнергетыкі лічацца работы нямецкага ўрача Ю. Р. Маера, які адкрыў закон захавання і ператварэння энергіі (1841) на прыкладзе чалавека.

Біяэнергетыка атрымала шырокае развіццё ў 2-й палове 20 стагоддзя. Вялікі ўклад зрабілі французскі вучоны Л. Пастэр, нямецкія вучоныя Г. Эмбдэн, О. Меергоф, О. Варбург (браджэнне і дыханне), рускія вучоныя У. А. Энгельгарт, У. А. Беліцэр, амерыканскі вучоны А. Ленінджэр (акісляльнае фасфарыліраванне), англійскі вучоны П. Мітчэл (хеміасматычная тэорыя спалучэння паміж акісленнем і фасфарыліраваннем).

На Беларусі

правіць

На Беларусі навуковыя даследаванні па біяэнергетыцы пачаліся ў 1960-я гады, звязаны з імёнамі А. Н. Разумовіча, А. Ц. Пікулева, Ю. М. Астроўскага, В. М. Іванчанкі, Э. П. Цітаўца, А. М. Стажарава, Л. С. Чаркасавай, М. Ю. Тайца і інш. (цыкл Крэбса, энергетычны стан арганізма пры розных вонкавых, у т.л. радыяцыйных, уздзеяннях і паталогіях).

У працах С. В. Конева і А. М. Рудэнкі даказана вырашальная роля канфармацыйнай рухомасці бялкоў унутранай мембраны мітахондрый у трансмембранным выкідзе пратонаў.

Істотны ўклад у разуменне біясінтэзу фотасінтазнага апарату раслін і яго арганізацыі зрабілі Ц. М. Годнеў, А. А. Шлык, М. М. Ганчарык, Л. І. Фрадкін, Н. Г. Аверына, А. Б. Руды.

Даследаванні па біяэнергетыцы вядуцца ў інстытутах НАН РБ (фотабіялогіі, эксперыментальнай батанікі), Беларускім НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, БДУ, Мінскім медыцынскім інстытуце і інш.

Літаратура

правіць