Курманава (вадасховішча)
вадасховішча ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вадасховішча Курманава)
Курма́нава — вадасховішча ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці.
Курманава | |
---|---|
Размяшчэнне | Беларусь |
Даўжыня | 2,4 км |
Шырыня | 0,34 км |
Найбольшая глыбіня | 4 м |
Плошча вадазбору | 73 км² |
Плошча паверхні 0,68 км². Найбольшая глыбіня 4 м, Даўжыня 2,4 км. Найбольшая шырыня 0,34 км, Аб’ём вады 1,08 млн м³. Плошча вадазбору 73 км². Наліўное. У даліне ракі Рамясцвянка за 27 км ад вусця, за 24 км на паўночны захад ад горада Мсціслаў, каля аграгарадка Курманава. Створана ў 1987 годзе ў мэтах арашэння зямель і рыбагадоўлі. Ваганні ўзроўню на працягу года нязначныя.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).