Вада, хмель і солад
студыйны альбом гурта «Стары Ольса»
«Вада, хмель і солад» — студыйны альбом гурта «Стары Ольса», выдадзены ў 2017 годзе.[2]
Вада, хмель і солад | |
---|---|
музычны альбом Стары Ольса | |
Дата выпуску | 2017 |
Жанр | сярэдневяковая музыка |
Краіна | |
Прафесійныя рэцэнзіі | |
Спіс песень
правіць№ | Назва | Працягласць |
---|---|---|
1. | «Паход на Франкфурт» | |
2. | «Пахвала князю Вітаўту» | |
3. | «Вада, хмель і солад» | |
4. | «Заснаванне Вільні» | |
5. | «Кола рыцэрска» | |
6. | «Сем радасцяў» | |
7. | «У адваротны шлях» | |
8. | «Гімн студэнтаў» | |
9. | «Маразуля» | |
10. | «А дзе ж тыя ваяры» | |
11. | «У карчме» | |
12. | «Два крукі» | |
13. | «Курдэш» | |
14. | «Келіх кола» |
Удзельнікі запісу
правіць- Ілля Кубліцкі — цыстры
- Алесь Чумакоў — вакал, гуслі, рэбек, сярэднявечныя жалейкі, колавая ліра
- Марыя Шарый — флейты, сярэднявечныя жалейкі
- Зміцер Сасноўскі — дуды, вакал
- Сяргей Тапчэўскі — барабаны, перкусія, тромбамарына, бэк-вакал
- Аляксей Войцех — барабаны, перкусія
- Віталь Кулеўскі — бэк-вакал
Крытыка
правіцьМузычны крытык Ягор Цывілька адзначыў, што «атрымаўся вясёлы, жвавы праграмны альбом для аматараў піва і сярэдневечных танцаў». Музычны журналіст Мікалай Янкойць лічыць, што «новы дыск гучыць дастаткова цэльна, добра сыграны, нядрэнна запісаны, і ён абавязкова спадабаецца фанатам гурта». Музычны крытык Зміцер Безкаравайны мяркуе, што «дыск цалкам апраўдвае сябе: добры набор песень з патрэбнай дозай весялосці і праніклівасці, дбайныя аранжыроўкі і ідэальны гук». Музычны журналіст Конрад Ярафееў адзначыў, што «чарговы альбом калектыва гучыць у эстэтыцы галівудскага камерцыйнага сярэднявечча».
Зноскі
- ↑ Стары Ольса «Вада, хмель і солад» (+аўдыё) (руск.). Experty.by (26 верасня 2017). Праверана 29 верасня 2022.
- ↑ «Стары Ольса». Застольле як мастацтва . Тузін Гітоў (25 жніўня 2017). Праверана 29 верасня 2022.