Ваенна-аператыўная група пры Клічаўскім падпольным райкаме КП(б)Б — савецкае партызанскае злучэнне, якое дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Клічаўскага, Магілёўскага, Бялыніцкага, Шклоўскага, Кіраўскага, Быхаўскага раёнаў; таксама назва органа кіраўніцтва гэтым злучэннем. Уваходзіла ў Магілёўскае партызанскае злучэнне.

Клічаўская ваенна-аператыўная група
Гады існавання 19431944
Краіна
Падпарадкаванне БШПР
Уваходзіць у Магілёўскае партызанскае злучэнне
Тып воінскае фарміраванне
Дыслакацыя
Удзел у

Створана ў ліпені 1943 года ў адпаведнасці з пастановай Магілёўскага падпольнага абкама КП(б)Б і загадам Магілёўскай (абласной) ваенна-аператыўнай групы на базе 277-га, 278-га, 115-га, 25-га партызанскіх атрадаў, якія ўваходзілі да 20 мая ў склад 2-й, 4-й, 5-й Клічаўскіх партызанскіх брыгад. У верасні 277-ы партызанскі атрад быў разгорнуты ў 277-ы партызанскі полк. У снежні ўключаны 15-ы партызанскі полк.

У 1944 годзе ваенна-аператыўная група (2824 партызан) злучылася з Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміяй.

Камандзіры правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Манаенкаў, А. Л. Клічаўская ваенна-аператыўная група / А. Л. Манаенкаў // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — С. 266—267. — ISBN 5-85700-012-2.