Ваенны пераварот у Буркіна-Фасо (2022)

Ваенны пераварот у Буркіна-Фасоваенны пераварот, які здзяйснены ўзброенымі сіламі Буркіна-Фасо, падчас якога быў затрыманы прэзідэнт краіны Рок Кабарэ[1].

Ваенны пераварот у Буркіна-Фасо
Burkinasoldiersaftercoup.png
Дата 23—24 студзеня 2022
Месца Уагадугу, Буркіна-Фасо
Вынік Рок Кабарэ зрынуты, улада перайшла да ПРАА
Праціўнікі
Буркіна-Фасо Урад Буркіна-Фасо Узброеныя сілы
Камандуючыя
Рок Кабарэ Поль-Анры Сандаага Даміба
Жыльбер Д’ендэрэ

ПерадгісторыяПравіць

У 2014 годзе ў Буркіна-Фасо адбылося паўстанне, падчас якога быў скінуты Блэз Кампаорэ — прэзідэнт, што кіраваў краінай з 1987 года[2]. У 2015 дзяржаву ўзначаліў Рок Марк Крысціян Кабарэ[2].

З 2015 года ў Буркіна-Фасо вядуць актыўную дзейнасць арганізацыі «Ісламская дзяржава» «Ансар уль-Іслам» і «Аль-Каіда»[2]. У 2021 годзе тэрарысты забілі больш за 2 тысячы мірных жыхароў[2]. З 2019 года з-за дзейнасці баевікоў у некаторых правінцыях быў уведзены рэжым надзвычайнага становішча[2][3]. У студзені 2022 года прэм’ер-міністр Зэрба Ласіна заявіў, што тэрарызм з'яўляецца пагрозай для цэласнасці краіны[2].

У лістападзе 2021 года пасля таго, як тэрарысты забілі 49 вайскоўцаў і 4 мірных жыхароў ля залатой шахты на поўначы краіны, у Буркіна-Фасо ўспыхнулі масавыя пратэсты. Пратэстоўцы выказвалі незадаволенасць недастатковым узроўнем бяспекі і недастатковым забеспячэннем Узброеных Сіл харчаваннем. У выніку пратэстаў з пасады сышоў прэм’ер-міністр Ласіна[2].

11 студзеня 2022 года па падазрэнні ў падрыхтоўцы ваеннага перавароту быў затрыманы шэраг вайскоўцаў[2][4][5].

19 студзеня 2022 года ў Буркіна-Фасо быў абмежаваны доступ да сацыяльнай сеткі Facebook, якую ўлады назвалі «адным з інструментаў дэстабілізацыі ў краіне». Таксама з’явіліся паведамленні аб перабоях у рабоце Інтэрнэту[2].

ПадзеіПравіць

22 студзеня ва Уагадугу зноў пачаліся пратэсты. Пратэстоўцы патрабавалі адстаўкі ўрада і перадачы ўлады вайскоўцам[2].

У ноч з 22 на 23 студзеня з’явіліся паведамленні аб стральбе каля рэзідэнцыі прэзідэнта[2][5][6]. Улады назвалі тое, што адбылося «актамі дэманстрацыі незадаволенасці з боку вайскоўцаў»[2]. Армейцы патрабавалі адстаўкі ўрада, павелічэння колькасці ваеннаслужачых, выдзялення дадатковых сродкаў на барацьбу з тэрарыстамі і кампенсацыі сем’ям загінуўшых таварышаў па службе[2]. У ходзе стральбы была пашкоджаная машына прэзідэнта[7].

23 студзеня з’явіліся паведамленні аб перабоях у рабоце мабільнай сувязі і Інтэрнэту ў краіне[2][8]. Была ўведзена каменданцкая гадзіна, якая дзейнічала з 20:00 па 05:30[2].

Пратэстоўцы падпалілі штаб-кватэру кіруючай партыі «Народны рух за прагрэс»[2][9]. Пратэсты пачаліся і ў іншых гарадах краіны, пратэстоўцы заявілі аб салідарнасьці з ваеннымі[2].

Раніцай 24 студзеня пачалі паступаць паведамленні аб арышце Крысціяна Кабарэ на адной з ваенных баз, вайскоўцы патрабавалі ад яго сыходу ў адстаўку[1][2][10]. СМІ паведамілі аб тым, што сям’я прэзідэнта пакінула краіну[11]. Армейцы таксама вызвалілі асуджанага за спробу перавароту ў 2015 годзе генерала Жыльбэра Д’ендэрэ[12][13].

24 студзеня прэзідэнт Буркіна-Фасо размясціў у сваім Twitter наступнае паведамленне[14]:

  Наш народ перажывае цяжкія часы. Менавіта ў гэты момант мы павінны абараніць нашы дэмакратычныя дасягненні. Я заклікаю тых, хто ўзяўся за зброю, скласці яго ў імя вышэйшых інтарэсаў народа краіны. Менавіта праз дыялог мы павінны вырашыць нашы супярэчнасці.  

Прэзідэнт не ўдакладніў сваё месцазнаходжанне[8].

У той жа дзень група з 14 вайскоўцаў у прамым эфіры дзяржаўнага тэлеканала абвясціла аб узяцці ваеннымі ўлады ў краіне, роспуску ўрада і парламента, прыпыненні дзеяння Канстытуцыі і закрыцці межаў Буркіна-Фасо да асобага распараджэння[15][16].

ЗноскіПравіць

  1. 1,0 1,1 В Буркина-Фасо военные задержали президента(руск.) . РБК.
  2. 2,00 2,01 2,02 2,03 2,04 2,05 2,06 2,07 2,08 2,09 2,10 2,11 2,12 2,13 2,14 2,15 2,16 2,17 Мятеж военных и сообщения об аресте президента. Что происходит в Буркина-Фасо. ТАСС.
  3. В Буркина-Фасо продлили чрезвычайное положение на полгода(руск.) . РИА Новости (12 студзеня 2019).
  4. В Буркина-Фасо за подготовку переворота арестовали военных(руск.) . ИА REGNUM.
  5. 5,0 5,1 Ирина Шелудкова. Стрельба в Уагадугу(руск.) . euronews (23 студзеня 2022).
  6. AP: около резиденции президента Буркина-Фасо слышны выстрелы. ТАСС.
  7. Burkina Faso President Kabore ‘detained’ by mutinous soldiers(англ.) . www.aljazeera.com.
  8. 8,0 8,1 На странице лидера Буркина-Фасо в Twitter появился призыв к мятежникам сложить оружие. ТАСС.
  9. Протестующие в Буркина-Фасо разграбили штаб-квартиру правящей партии(руск.) . www.kommersant.ru (23 студзеня 2022).
  10. СМИ сообщили о возможном задержании президента Буркина-Фасо(руск.) . РИА Новости (24 студзеня 2022).
  11. СМИ: семья президента Буркина-Фасо покинула страну(руск.) . РИА Новости (24 студзеня 2022).
  12. СМИ: мятежники в Буркина-Фасо освободили осужденного генерала(руск.) . РИА Новости (24 студзеня 2022).
  13. В Буркина-Фасо военные мятежники освободили осуждённого генерала Дьендере(руск.) . ИА REGNUM.
  14. Notre Nation vit des moments difficiles. Nous devons en ce moment précis sauvegarder nos acquis démocratiques. J'invite ceux qui ont pris les armes à les déposer dans l'intérêt Supérieur de la Nation. C'est par le dialogue et l'écoute que nous devons régler nos contradictions.RK(фр.) . Twitter.
  15. Никита Голяшкин. Военные в Буркина-Фасо объявили о взятии власти в стране в свои руки(руск.) . Известия (24 студзеня 2022).
  16. Военные в Буркина-Фасо объявили о взятии власти в стране в свои руки. ТАСС.