Валаснёвыя, Валасні́́, Вадзяныя змейкі[1] (Nematomorpha) — тып беспазваночных жывёл, лічынкі якіх вядуць паразітоідны  (руск.) спосаб жыцця.

Валасні
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nematomorpha Vejdovsky, 1886

Сінонімы
Gordiacea
Класы
  • Nectonematoida
  • Gordioidea

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  64183
NCBI  33310
EOL  1539
FW  67132

Назва правіць

Навуковая назва паходзіць ад грэч. νῆματος — нітка, μορφή — форма. Народныя назвы: жывы волас, конскі волас.

Апісанне правіць

Першаснаполасцевыя чэрві. Даўжыня ад некалькіх сантыметраў да 1,5 метраў, у таўшчыню да 2 мм. Афарбоўка ад белай да цёмна-карычневай. Цела шорсткае, воласападобнае, укрытае кутыкулай, кішэчнік часткова рэдукаваны (у целе жывёлы-гаспадара жывяцца асматычна). Органы пачуццяў развіты слаба. Выдзяляльная, дыхальная і крывяносная сістэмы адсутнічаюць.

Пашырэнне правіць

У выкапнёвым выглядзе вядомыя з эацэну. Пашыраны ў морах і прэсных водах ад тропікаў да тундры. Адрозніваецца больш за 300 відаў. Падзяляюцца на 2 падкласы: адзін з іх (Gordioidea) аб’ядноўвае прэснаводныя віды, якія паразітуюць у целе насякомых, другі (Nectonematoidea) — марскія віды, паразіты ракападобных. На Беларусі ў канавах, сажалках і азёрах найбольш пашыраны валасень звычайны (Gordius aquaticus).

Асаблівасці біялогіі правіць

Раздзельнаполыя. Сам­кі адкладваюць мільёны вельмі дробных яец, склеен­ых у выглядзе белых шнуроў. Цераз 15–80 дзён з іх выходзяць лічынкі, з дапамогай рухомага хабатка са стылетам яны ўкараняюцца ў цела прамежкавага гаспадара.

Лічынкі ў развіцці змяняюць двух гаспадароў (лічынкі матылёў, аўсянікаў, камароў і буйныя членістаногія — драпежныя жукі). У канчатковым гаспадару вырастаюць у дарослых чарвей, праз покрыва цела выходзяць у навакольнае асяроддзе (гаспадар звычайна гіне). У скуру чалавека і пазваночных жывёл не ўкараняюцца (насуперак народным уяўленням).

Зноскі

  1. Валаснёвыя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 400

Літаратура правіць

Спасылкі правіць