Валасяніца малая

Валасяніца малая, мухалоўка малая, лоцманчык (Ficedula parva) — птушка сямейства мухалоўкавых.

Валасяніца малая

Самец
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ficedula parva Pallas, 1764


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  178675
NCBI  126711

Апісанне правіць

Даўжыня цела 11,5 см, размах крылаў 18,5-21 см. Самец у гнездавы перыяд з іржавымі горлам і грудзьмі (як у малінаўкі), шчокі шэрыя, самка з жаўтавата-карычневым налётам (не блытаць з самкай лугавога ерчыка). Самец і самка з белымі плямамі па баках хваста. Маладыя падобныя да самкі. Характэрна рухае хвастом. Голас: вясёлы і гучны спеў пачынаецца.

Пашырэнне правіць

Арэал: ад Заходняй Еўропы (Данія, усход Германіі і поўдзень Швецыі) поясам праз Еўропу і Азію (да Камчаткі і Сахаліна ўключна), а таксама Малая Азія, Каўказ і паўночны Іран.

На захадзе арэала жыве ў старых, вільготных і зацененых лісцевых або мяшаных лясах (часцей букавыя і піхтава-букавыя). На раўнінах цэнтральнае Еўропы насяляе дубовыя, дубова-грабавыя лясы і алешнікі. У прыбалтыйскіх краінах, Расіі і Беларусі — розныя тыпы мяшаных хваёвых бароў, на поўначы засяляе ельнікі. Аддае перавагу высокім дрэвам з добра развітым падростам, мясцінам паблізу ад вады, палянам і высечкам. У Малдавіі засяляе таксама старыя сады і вінаграднікі. У Цэнтральнай Еўропе (Германія, Польшча, Славакія) сустракаецца ад раўнін да 1700 м над у.м., на Балканах — да 1300 м, у Арменіі — да 2350 м.

Пералёты від. Акрамя арэала сустракаецца на востраве Мядзведжым, у Ісландыі, Вялікабрытаніі, Ірландыі, Францыі, Бельгіі, Люксембургу, Швейцарыі, Іспаніі, Балеарах. Зімуе на поўдні Азіі (Пакістан, Індыя, Індакітай, усход і поўдзень Кітай, Малайзія), верагодна, таксама ў Афрыцы.

Асаблівасці біялогіі правіць

Гняздо ў вялікім (часам напаўадкрытым) дупле (можы быць і ў штучным) або ў шчыліне ці расколіне дрэва (муроў), у развілцы некалькіх галін каля ствала, звычайна на вышыні 1,5-4 м над зямлёй. Знешняя частка з сухіх і завялых лістоў і сцёблаў; унутраная – з расліннага пуху, валокнаў раслін, павуціння, кавалкаў зялёнага моху. Скупая высцілка з лістоў травы, кавалкаў моху, валосся і сухога лісця дрэў і кустоў (матэрыял шчыльна сплецены).

Яйкі (звычайна 5-6) са слаба завостраным вузейшым канцом, белаватыя, жоўта-белыя, жоўта-ружовыя або блакітна-зялёныя з густымі і вельмі дробнымі ржавымі ці чырвона-карычневымі плямкамі, часам сканцэнтраванымі на шырэйшым канцы.

Падвіды правіць

  • F. p. parva — Еўропа;
  • F. p. albicolla — ад Урала на ўсход да Камчаткі, р. Амур і Сахаліна.

Літаратура правіць

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X