Валерый Сцяпанавіч Задаля
Валерый Сцяпанавіч Задаля (псеўд. Антон Лабовіч; 15 сакавіка 1953, Клецк — 11 красавіка 2007, Гродна) — беларускі журналіст, грамадска-палітычны дзеяч.
Валерый Сцяпанавіч Задаля | |
---|---|
Род дзейнасці | журналіст |
Дата нараджэння | 15 сакавіка 1953 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 красавіка 2007 (54 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у |
Біяграфія
правіцьЗакончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў карэспандэнтам клецкай раённай газеты, рэдактарам навагрудскай газеты «Новае жыццё», намеснікам старшыні Тэлерадыёкампаніі Гродна.
Член Партыі БНФ, Беларускай асацыяцыі журналістаў (з 1997), ПЭН-цэнтра.
Пасля вымушанага звальнення з Тэлерадыёкампаніі ў канцы 1990-х працаваў у грамадскім аб’яднанні «Ратуша», потым (пасля закрыцця аб’яднання) у гарадзенскім аддзяленні «Таварыства беларускай школы». У апошнія гады жыцця займаўся актыўнай і плённай грамадскай дзейнасцю: стварыў «Літаратурную гасцёўню», выдаваў і рэдагаваў шэраг лакальных спецыялізаваных газет, быў адным са сталых выкладчыкаў гродзенскай Школы маладога журналіста.
Памёр ад цяжкай хваробы на 55 годзе жыцця. Пахаваны на Аульсаўскіх могілках Гродна.