Валерый Сцяпанавіч Серада
вучоны-эканамміст
Валерый Сцяпанавіч Серада́[1] (5 снежня 1936 — 17 чэрвеня 1997) — вучоны, эканаміст, доктар эканамічных навук (1986), прафесар (1987).
Валерый Сцяпанавіч Серада | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 снежня 1936 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 чэрвеня 1997 (60 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | эканоміка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук (1986) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Акрыёны (Петрыкаўскі раён Гомельскай вобласці Беларусі). У 1959 годзе скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. У 1978—1997 гадах працаваў у Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце[2] на пасадзе загадчыка кафедры.
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковая дзейнасць В. С. Серады звязаная з праблемамі эканамічнай тэорыі, пытаннямі развіцця народнай гаспадаркі, удасканалення вытворчых адносін, якасці прадукцыі, кіравання ў сферы адукацыі.
Сярод апублікаваных прац:
- Вопросы научного творчества студентов: (Методика, теория, практика) — Мн., 1975. (разам з М. І. Базылевым);
- Резервы развития народного хозяйства. — Мн., 1986;
- Экономиеский словарь-справочник. — Мн., 1989 (разам з М. А. Кушыным і І. С. Святліцкім);
- Экономика и управление в сфере образования. — Мн., 1999. (у сааўтарстве).
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ З 1993 года Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт
Літаратура
правіць- Бараноўскі П. М. Серада Валерый Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 342. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- Серада Валерый Сцяпанавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»