Валянціна Сяргееўна Пятліцкая

Валянціна Сяргееўна Пятліцкая (нар. 7 кастрычніка 1947, пас. Каменка на Дняпры, Запарожская вобласць, УССР) — беларуская артыстка аперэты (сапрана). Заслужаны артыст Беларусі (2002).

Валянціна Сяргееўна Пятліцкая
Дата нараджэння 7 кастрычніка 1947(1947-10-07) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Адукацыя
Прафесія оперная спявачка
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыла ў 1969 годзе Мінскае музычнае вучылішча імя М. Глінкі, у 1974 годзе — Беларускую кансерваторыю. 3 1970 артыстка хору, з 1974 салістка Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра.

Творчасць правіць

Для яе творчай індывідуальнасці характэрны эмацыянальнаць, шчырасць у перадачы пачуццяў, артыстызм і абаяльнасць. Стварыла запамінальныя вобразы ў творах нацыянальнага рэпертуару: Царэўна і Ліса («Сцяпан — вялікі пан» Ю. Семянякі), Насця, Надзя («Несцерка», «Судны час» Р. Суруса), Патрысія і Епіфанія («Мільянерка» Я. Глебава), Агнеса («Дзяніс Давыдаў» А. Мдывані), Каралева («Шклянка вады» У. Кандрусевіча). У класічным рэпертуары найб. значныя: Зорыка, Ганна і Валянціна («Цыганскае каханне[ru]», «Вясёлая ўдава[ru]» Ф. Легара), Адэта, Сільва, Віялета («Баядэра[ru]», «Сільва[ru]», «Фіялка Манмартра[ru]» І. Кальмана), Адэль, Аніна («Лятучая мыш[ru]», «Ноч у Венецыі[en]» І. Штрауса), Стэла («Вольны вецер[ru]» І. Дунаеўскага), Ірынка «Вяселле ў Малінаўцы[ru]» Б. Аляксандрава), у творах сучасных кампазітараў — Соф'я («Гора ад розуму» А. Фельзера[en]), Клацільда і Мадлен («О, мілы друг» В. Лебедзева[ru]), Раксана («Сірано дэ Бержэрак» С. Пажлакова[ru]), Галя («Старыя дамы» А. Фельзера[ru]), Глорыя («Дарагая Памэла» М. Самойлава), Чаніта («Пацалунак Чаніты» Ю. Мілюціна[ru]), Мама і Каламбіна («Дзіцячы альбом» на музыку П. Чайкоўскага), Лялька («Стойкі алавяны салдацік» С. Баневіча[ru]).

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць