Валянцін Васілевіч Сядоў

Валянцін Васілевіч Сядоў (21 лістапада 1924, Нагінск — 4 кастрычніка 2004, Масква) — савецкі і расійскі археолаг-славіст, загадчык аддзела палявых даследаванняў Інстытута археалогіі РАН, доктар гістарычных навук, прафесар, член-карэспандэнт РАН (1997), правадзейны член РАН (2003) і акадэмік АН Латвіі (1994).

Валянцін Васілевіч Сядоў
Дата нараджэння 21 лістапада 1924(1924-11-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 кастрычніка 2004(2004-10-04) (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Навуковая сфера археалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне акадэмік РАН
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Artemy Artsikhovsky[d]
Вядомыя вучні М. У. Лапацін
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
Ордэн Чырвонай Зоркі Медаль «За баявыя заслугі»
Дзяржаўная прэмія СССР Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі

Біяграфія правіць

Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт у 1951 годзе. З 1954 года ў Інстытуце археалогіі АН СССР. Даследаваў археалогію і культуру Старажытнай Русі, этнагенез славян, этнічную гісторыю балтаў і фіна-уграў. У 1960-я гады правёў разведку і раскопкі курганоў у Беларускім Панямонні. Стварыў тэорыю субстратнага паходжання беларусаў. Вынікамі ўздзеяння балцкага субстрату тлумачыць вытокі асаблівасцей беларускай лінгваэтнічнай супольнасці, якая, на яго думку, аформілася ў VIII—XII стагоддзях, да пачатку адасаблення беларусаў. Аўтар артыкула «Да паходжання беларусаў» (1967), «Этнагенез і станаўленне беларусаў» (2000), манаграфій «Славяне Верхняга Падняпроўя і Прыдзвіння» (1970), «Доўгія курганы крывічоў» (1974), «Паходжанне і ранняя гісторыя славян» (1979), «Усходнія славяне ў VI—XIII стагоддзях» (1982), «Старажытнаруская народнасць» (1999).

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць