Валяр’ян двухдомны

Валяр'ян двухдомны (Valeriana dioica) - від шматгадовых раслін сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae) роду Валяр'ян (Valeriana).

Валяр’ян двухдомны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Valeriana dioica L.

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35356
NCBI  183948
EOL  488757
GRIN  t:457069
IPNI  859747-1
TPL  kew-2464368

Апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя

Шматгадовая травяністая расліна з тонкім паўзучым карэнішчам даўжынёй да 15 см. Сцёблы адзінкавыя, прамыя, пакрыты бароздамі, коратка апушаныя, вышынёй 10-25 см. Лісце супраціўнае; прыкаранёвае суцэльнае, яйкападобнае або авальнае, на доўгіх хвосціках, сядзячыя. Кветкі дробныя, аднаполыя, песцічныя белыя, тычачкі ружаватыя, сабраныя ў канчатковыя галоўчата-шчыткападобныя суквецці. Плод - даўгавата-яйкападобная сямянка, даўжынёй каля 2,5 мм, з лятучкай з перыстых шчацінак[3].

Арэал правіць

 
Суквецце

Расце ў Еўропе і на поўначы Паўночнай Амерыкі (Аляска, Канада, поўнач і паўночны захад ЗША)[4]

Ахова правіць

Уключаны ў 1-е і 2-е выданні Чырвонай кнігі Беларусі (1981, 1993). Ахоўваецца на тэрыторыі Украіны[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б ВАЛЕРИАНА ДВУДОМНАЯ(недаступная спасылка) (руск.)
  4. Паводле сайта GRIN. Гл. у картцы расліны

Літаратура правіць

  • Władysław Szafer, Stanisław Kulczyński: Rośliny polskie. Warszawa: PWN, 1953.
  • Lucjan Rutkowski: Klucz do oznaczania roślin naczyniowych Polski niżowej. Warszawa: Wyd. Naukowe PWN, 2006. ISBN 83-01-14342-8.

Спасылкі правіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
 I катэгорыя (CR)