Валяр’ян

(Пасля перасылкі з Валяр'ян)

Валяр’я́н[3], Маун (Valeriana) — род кветкавых раслін сямейства бружмелевых.

Валяр’ян

Валяр’ян лекавы (Valeriana officinalis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Valeriana L. (1753)

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35350
NCBI  19952
EOL  38228
GRIN  g:12618
IPNI  30000719-2

Батанічнае апісанне

правіць

Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным, у верхняй частцы галінастым сцяблом вышынёй 5—100 см і тоўстым карэнішчам з мноствам каранёў, таксама паўкусты, кусты і ліяны. Сцябловае лісце супраціўнае, цэласнае, трайчастае або няпарнаперыстарассечанае. Кветкі дробныя, духмяныя, ружаватыя, бэзаватыя, радзей белыя, у складаных шчыткападобна-мяцёлчатых або галоўчатых суквеццях. Плод — дробная сямянка з лятучкай.

Вядома больш за 200 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўднёвай Амерыцы, таксама ў Еўропе, Азіі і Паўночнай Амерыцы. На Беларусі пашыраны валяр’ян лекавы (Valeriana officinalis), у межах якога вылучаюць больш дробныя віды; трапляецца валяр’ян двухдомны (Valeriana dioica), інтрадукаваны валяр’ян ліпалісты (Valeriana tiliifolia).

Паводле базы даных The Plant List, род уключае 289 відаў[4]. Некаторыя з іх насяляюць на тэрыторыі Расіі і суседніх краін:

У базе даных The Plant List від Valeriana ajanensis Kom. мае нявызначаны статус[5].

Выкарыстанне

правіць

Лекавыя, дэкаратыўныя і меданосныя расліны. Маюць эфірны алей, арганічныя кіслоты, алкалоіды (валярын, хацінін), гліказіды, смолы, дубільнікі, цукры і інш.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 137. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Valeriana (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List. Version 1.1. (7 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2017. Праверана 23 верасня 2016.
  5. Valeriana ajanensis (англ.). The Plant List. Version 1.1. (7 чэрвеня 2013). Праверана 23 верасня 2016.

Літаратура

правіць
  • Валяр’ян // БЭ ў 18 т. Т. 3. — Мн.: БелЭн, 1996.