Епіскап Варсанофій (свецкае імя Канстанцін Грыневіч; 28 мая 1875  — 13 сакавіка 1958, Цвер) — праваслаўны дзеяч, епіскап.

Варсанофій (Грыневіч)

Адукацыя
Прафесія святар
Імя пры нараджэнні Канстанцін Грыневіч
Нараджэнне 28 мая (9 чэрвеня) 1875
Смерць 13 сакавіка 1958(1958-03-13) (82 гады)

БіяграфіяПравіць

Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю, Казанскую духоўную акадэмію (1902). Служыў у цэрквах у Гомелі і Маскве. У 1945 годзе хіратанізаваны ў епіскапа Гродзенскага і Баранавіцкага (пазней тытул Баранавіцкі са знікненнем Баранавіцкай вобласці быў перайменаваны ў Лідскі). У 1948—1950 гадах — епіскап Сяміпалацінскі і Паўладарскі (Казахстан), у 1950—1953 гадах — Арэнбургскі і Бузулуцкі, 1954—1956 гадах — архіепіскап Калінінскі і Кашырскі[1].

Зноскі