Васіль Аляксандравіч Струк
Васіль Аляксандравіч Струк[2] (нар. 23 лістапада 1949) — вучоны ў галіне матэрыялазнаўства, доктар тэхнічных навук (1989), прафесар (1991).
Васіль Аляксандравіч Струк | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 лістапада 1949 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | матэрыялазнаўства і трыбалогія[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1989) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў горадзе Валожын (Мінская вобласць, Беларусь). У 1971 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава. З 10 чэрвеня 1974 года па 15 мая 1990 года[3] працаваў у Інстытуце механікі металапалімерных сістэм Акадэміі навук БССР. Займаў пасады інжынера, малодшага навуковага супрацоўніка, старшага навуковага супрацоўніка, загадчыка лабараторыі[3]. У 1976—1979 гадах праходзіў навучанне ў аспірантуры і ў 1979 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Создание и исследование машиностроительных антифрикционных материалов на основе модифицированных термопластов» (кансультант — акадэмік У. А. Белы)[3]. У 1988 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэмы «Трибохимическая концепция создания антифрикционных материалов на основе многотоннажно выпускаемых полимерных связующих» (кансультант — акадэмік У. А. Белы)[3]. З 1990 года В. А. Струк працуе ў Гродзескім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. У 1991 годзе яму прысвоена званне прафесара па спецыяльнасці «Матэрыялазнаўства ў машынабудаванні». Пасады ва ўніверсітэце: загадчык кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій (1991—2005), дэкан факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання (2005—2015), прафесар кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій.
Навуковая і грамадская дзейнасць
правіцьАўтар больш за 700 навуковых прац, у тым ліку 26 манаграфій, 16 падручнікаў і навучальных дапаможнікаў, больш за 150 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходствы[3]. Займаецца даследаваннем трыбатэхнічных з’яў пры стварэнні і эксплуатацыі трыбатэхнічных сістэм, тэхналогіі і матэрыялазнаўстве палімерных нанаматэрыялаў, антыфрыкцыйных матэрыялаў на аснове сумесей палімераў.
Арганізатар і навуковы кіраўнік навукова-вучэбна-вытворчага кластара «Вучэбна-метадычны цэнтр „Прамаграмаш“»[3]. Заснавальнік і навуковы кіраўнік навуковай школы «Фізіка-хімія, матэрыялазнаўства і тэхналогія палімерных нанакампазіцыйных матэрыялаў»[3]. Пад навуковым кіраўніцтвам прафесара В. А. Струка абаронены больш за 20 кандыдацкіх і больш за 20 магістарскіх дысертацый[3].
Член рэдакцыйнай калегіі навуковага, вытворча-практычнага часопіса «Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Серыя 6. Тэхніка»[4]. Правадзейны член Міжнароднай інжынернай акадэміі[3].
Сярод апублікаваных прац:
- Материалы на основе ненасыщенных полиэфиров / Г. Г. Коляго, В. А. Струк. — Мн.: Наука и техника, 1989. — 185 с.
- Ингибиторы изнашивания металлополимерных систем / В. А. Струк, В. А. Гольдаде, С. С. Песецкий. — М.: Химия, 1993. — 480 с.
- Нанокомпозиционные машиностроительные материалы: опыт разработки и применения / С. В. Авдейчик, В. А. Струк, А. В. Рогачёв [и др.]. — Гродно: ГрГУ, 2006. — 570 с.
- Карданные передачи: конструкции, материалы, применение / В. И. Кравченко, Г. А. Костюкович, В. А. Струк; под ред. В. А. Струка. — Минск: Тэхналогія, 2006. — 409 с.
- Введение в физику нанокомпозиционных машиностроительных материалов / С. В. Авдейчик [и др.]; под ред. В. А. Струка. — Гродно: ГГАУ, 2009. — 439 с.
- Фторсодержащие ингибиторы изнашивания металлополимерных трибосистем / С. В. Авдейчик [и др.]; под ред. В. А. Струка. — Минск: Тэхналогія, 2011. — 270 с.
- Основы научной и инновационной деятельности / С. В. Авдейчик, Л. Н. Нехорошева, В. А. Струк. — Минск: Право и экономика, 2016. — 490 с.
- Технология модифицирования поверхностей трения деталей металлополимерных систем с применением высокоэнергетических воздействий / В. Г. Сорокин, Д. А. Прушак, Е. В. Овчинников, С. В. Авдейчик, А. В. Струк // Веснік ГрДУ імя Янкі Купалы. Сер. 6, Тэхніка. — 2011. — № 1(116). — С. 19—24.
- Технологические принципы получения изделий из высоконаполненных фторкомпозитов / В. В. Воропаев, С. В. Авдейчик, А. А. Скаскевич, В. А. Струк // Веснік ГрДУ імя Янкі Купалы. Сер. 6, Тэхніка. — 2014. — № 1(169). — С. 108—120.
- The phenomenon of nanostate in material science of functional composites based on industrial polymers / S. Avdeychik, V. Goldade, V. Struk, A. Antonov, A. Ikromov // Theoretical & Applied Science. — 2020. — Iss. 07. — Vol. 87. — P. 101—107.
- Реализация феномена наносостояния в материаловедении функциональных нанокомпозитов на основе промышленных полимеров / С. В. Авдейчик, В. А. Гольдаде, В. А. Струк, А. С. Антонов, А. Г. Икромов // Электронная обработка материалов. — 2021. — № 57(1). — С. 7—18.
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Струк Васіль Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 209. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Республика Беларусь: энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 142.
Спасылкі
правіць- Струк Василий Александрович // Сетевая энциклопедия «Известные учёные» (руск.) (Праверана 5 чэрвеня 2023)
- Струк Василий Александрович (руск.) (Праверана 5 чэрвеня 2023) // Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы
- Прэзентацыя «Учёные Гродненщины в области науки» — С. 20. Архівавана 5 чэрвеня 2023. (руск.) (Праверана 5 чэрвеня 2023) // Гродзенскі філіял Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі
- База патентов Беларуси (руск.) (Праверана 5 чэрвеня 2023)
- Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента (руск.) (Праверана 5 чэрвеня 2023)