Васіль Савіч Гарбацэвіч
Васіль Савіч Гарбацэвіч (7 (19) красавіка 1893, вёска Дукарка (цяпер Дукора) Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 17 верасня 1985, Дукора) — беларускі драматург, мемуарыст, педагог. Адзін з заснавальнікаў беларускай савецкай драматургіі. Заслужаны настаўнік БССР (1947)[1].
Васіль Савіч Гарбацэвіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 7 (19) красавіка 1893 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 верасня 1985 (92 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мемуарыст, драматург, настаўнік |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1913 г. скончыў Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам Лютаўскай земскай школы пад Сянно (1913—1915). Скончыў Мінскі настаўніцкі інстытут (1918) і Беларускі дзяржаўны вышэйшы педагагічны інстытут (1933). Настаўнічаў у Дукорскай школе (1918—1924), выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Магілёўскім педагагічным тэхнікуме (1924—1929).
Арганізатар і кіраўнік Магілёўскай філіі «Маладняка» (1925–1928).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1943 г. пад Каневам быў цяжка паранены. Настаўнічаў ў вёсцы Дукора на Міншчыне (1933—1941, 1945–1957).
Сябра СП СССР з 1981 г.
Памёр 17 верасня 1985 года ў в. Дукора. Пахаваны на мясцовых могілках[2].
Творчасць
правіцьДрукаваўся з 1923 г. Яго п'еса «Вяселле», напісаная на аснове беларускага вясельнага абраду, пастаўлена БДТ (1921). Іншыя п'есы: «Чырвоныя кветкі Беларусі» (пра подзвіг дукорскіх партызан у барацьбе супраць польскіх акупантаў) апублікавана і пастаўлена ў 1923, асобнае выданне ў 1959; «К бяздонню» (пастаўлена ў 1922), «Пад вішнёвымі садкамі» (апублікавана ў 1927), «Песні нашых дзён» (прысвечана калектывізацыі, 1930).
У 1983 г. выйшаў зборнік п'ес «Чырвоныя кветкі Беларусі». Аўтар успамінаў пра сустрэчы з М. Багдановічам у Яраслаўлі («Шлях паэта», 1975).
Для творчасці В. Гарбацэвіча характэрна адчуванне сучаснасці, насычанасць маляўнічымі фальклорнымі матывамі, яркая сцэнічнасць, глыбокае веданне народнай мовы[3].
Узнагароды
правіць- ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- ордэн Айчыннай вайны I ступені
Зноскі
- ↑ Горбацевич Василий Саввич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 159. — 737 с.
- ↑ Брэская — Гарэцкі – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 4 жніўня 2024.
- ↑ Васіль Савіч Гарбацэвіч(недаступная спасылка)
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 54.
- Гарбацэвіч Васіль // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995. — Т. 2. — С. 116.
- Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : даведнік / складальнік А. К. Гардзіцкі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X. — С. 121.
- Завадская, І. Тэатр аднаго настаўніка / І. Завадская // Роднае слова. — 2003. — № 4. — С. 102.
Спасылкі
правіць- Гарбацэвіч Васіль Савіч Архівавана 29 лістапада 2018.