Васіль Змітравіч Сакалоў
Васіль Змітравіч Сакалоў (3 лютага 1919, в. Іванаўка, Хварасцянскі раён, Варонежская губерня — 8 сакавіка 1990, Масква) — рускі празаік, нарысіст, паэт.
Васіль Змітравіч Сакалоў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 3 лютага 1919 ці 23 лютага 1919 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 8 сакавіка 1990 (71 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіць3 сялян. Нарадзіўся 3 лютага 1919 года ў вёсцы Іванаўка Хварасцянскага раёна Варонежскай губерні (цяпер Добрынскі раён Ліпецкай вобласці)[1].
Пасля заканчэння ў 1936 годзе Хварасцянскай сярэдняй школы паступіў у Літінстытут імя М. Горкага ў Маскве[1].
3 1936 працаваў у рэдакцыі газеты «Колхозная правда» Шахманскага раёна Варонежскай вобласці, у дзіцячай газеце «Будь готов», камсамольскай газеце «Молодой коммунист» у г. Варонежы. 3 1939 на вайсковай службе; супрацоўнічаў у газеце Арлоўскай ваеннай акругі «Сталинец» (1939—1941)[1].
3 пачатку вайны — на фронце ўдзельнік баёў пад Барысавам, карэспандэнт франтавых газет. Пасля ранення лячыўся ў шпіталі ў Кіргізіі (з лістапада 1941 па сакавік 1942). у 1942—1946 гадах у франтавой газеце «Советский воин». У складзе савецкіх войск быў у Румыніі, Балгарыі, Югаславіі, Венгрыі. У 1944 годзе ўступіў у члены КПСС. 3 1946 ваенны карэспандэнт газеты «Красная звезда» ў Румыніі і Балгарыі[1].
3 1948 года спецкар і нарысіст той жа газеты ў Мінску. Падпалкоўнік[1].
3 сярэдзіны 1950-х гадоў жыў і працаваў у Маскве[1].
Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1952 года[2].
Памёр 8 сакавіка 1990 года ў Маскве[1]. Пахаваны на Траекураўскіх могілках Масквы[2].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ст., Чырвонай Зоркі (двойчы), «Знак Пашаны», медалямі[1].
Творчасць
правіцьПісаў на рускай мове. Творчы шлях В. Сакалоў пачаў як журналіст у канцы 1930-х гг. Вайна і вайсковая служба вызначылі галоўную тэму яго літаратурнай дзейнасці. Першы нарыс «Батарэя ідзе на Захад» і апавяданне «Казка пра яблыню» апублікаваў у 1945 у Варонежы ў зборніку «Варонежцы — Героі Савецкага Саюза» і альманаху «Литературный Воронеж». У гэтым жа годзе з’явілася некалькі яго нарысаў у зборніку «Героі Трэцяга Украінскага» (Кіеў), а ў 1947 - некалькі нарысаў і апавяданняў у зборніку «Бяссмерце»[1].
У канцы 1940 — пачатку 1950 друкаваўся пераважна ў Мінску, змяшчаў нарысы і апавяданні ў альманаху «Советская Отчизна», а таксама (у перакладзе) у «Полымі». Асобнымі выданнямі выйшлі кнігі яго нарысаў «Раніца новай Балгарыі» (1951), «Раўненне на сцяг» (1952) і апавяданняў «Дарога пачынаецца ў Маскве» (1952). У сваіх творах В. Сакалоў паказвае гераізм і мужнасць савецкіх воінаў у час Вялікай Айчыннай вайны, апісвае жыццё ў братніх славянскіх краінах пасля вызвалення ад фашызму. Найбольш удалымі, псіхалагічна напоўненымі з’яўляюцца яго апавяданні «Сакрэт дзядзькі Тудора», «Венгерская рапсодыя», «Гэта было ў Радопах», аповесць «Паводка», прысвечаная палескім меліяратарам[1].
Асобныя апавяданні В. Сакалова перакладзены на беларускую і балгарскую мовы[1].
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г д е ё ж з і к І. Э. Багдановіч. Сакалоў Васіль Змітравіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1995. — Т. 5. Пестрак — Сяўрук. — 480 с.; іл.. — ISBN 5-85700-168-4.
- ↑ а б Раманаў — Станкевіч – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 14 чэрвеня 2024.
Літаратура
правіць- І. Э. Багдановіч. Сакалоў Васіль Змітравіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1995. — Т. 5. Пестрак — Сяўрук. — 480 с.; іл.. — ISBN 5-85700-168-4.