Васіль Кендыш
Васіль Кендыш (16 сакавіка 1908, в. Чарапы, Слуцкі павет, злілася з в. Лецяшын — 1 кастрычніка 2003, Спрынгфілд, ЗША) — беларускі грамадскі і рэлігійны дзеяч.
Васіль Кендыш | |
---|---|
![]() | |
Адукацыя | |
Нараджэнне |
16 сакавіка 1908
|
Смерць |
1 кастрычніка 2003 (95 гадоў) |
Пахаванне |
Біяграфія
правіцьПаходзіў з сям’і Юстыны і Мікалая Кендышаў. З дзяцінства спяваў у царкоўным хоры. Скончыў чатыры класы расійскае школы. У 1924—1929 гадах вучыўся ў Клецкай беларускай гімназіяй. Вучыўся ў Вышэйшай тэхнічнай школе ў Вільні. Пэўны час працаваў у Слонімскім павеце. Працаваў меліяратарам, арганізоўваў беларускія драматычныя гурткі па вёсках, за што трапіў пад нагляд польскай дэфензівы і ў хуткім часе страціў працу. З 1936 года жыў у сваякоў.
У 1939—1941 гг. настаўнічаў. Скончыў Настаўніцкі інстытут у Беластоку. У час нямецкай акупацыі працаваў у беларускай адміністрацыі ў Баранавічах, Нясвіжы, Клецку. Браў удзел у беларускім незалежніцкім руху. Належаў да Беларускай народнай самапомачы. У гэтым часе ажаніўся з Марыяй Яцкевіч.
З лета 1944 года ў эміграцыі. Жыў у лагерах DP у Германіі, дзе працаваў настаўнікам. Быў адным з заснавальнікаў газеты «Бацькаўшчына», сябрам Беларускага нацыянальнага камітэта на амерыканскую зону акупацыі. Актыўны ўдзельнік аднаўлення БАПЦ.
У верасні 1949 г. выехаў у ЗША, жыў у Спрынгфілдзе. Браў актыўны ўдзел у беларускім грамадскім і царкоўным жыцці. Радны БНР. Сябра БАЗА, ад 1953 г. — старшыня Спрынгфілдскага аддзела арганізацыі.
10 студзеня 1968 г. у Хайленд-Парку (Нью-Джэрсі) прыняў святарскі сан. Служыў у 1968—1973 служыў настаяцелем парафіі Жыровіцкай Божай Маці ў Хайленд-Парку. На 2-м Саборы БАПЦ у 1972 г. быў абраны сакратаром Кансісторыі. Да 1981 года ўзначальваў парафію Св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне. За самаахвярную святарскую працу быў адзначаны царкоўнымі ўзнагародамі.
У 1990 г. выйшаў на заслужаны адпачынак. Аўтар шэрагу публікацый у перыядычным друку на эміграцыі, прысвечаным гісторыі БАПЦ.
Памёр 1 кастрычніка 2003 года. Абрад пахавання адслужыў а. Якіў (УПЦ у ЗША) і а. Вячаслава (БАПЦ) ва ўкраінскай царкве г. Хартфард (штат Канектыкут). Пахаваны на могілках г. Спрынгфілд (штат Масачусетс).
Літаратура
правіць- Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Прадм. і рэд. Н. Гардзіенка. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.