Васіль Рыгоравіч Шапялевіч
Васіль Рыгоравіч Шапяле́віч (нар. 19 студзеня 1947, в. Блужа, Пухавіцкі раён) — вучоны, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.
Васіль Рыгоравіч Шапялевіч | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 19 студзеня 1947 (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | матэрыялазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1992) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў Блужскай школе. З 1965 па 1970 гады вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на фізічным факультэце, які скончыў з адзнакай, і размеркаваны на працу ў БДУ.
З 1972 па 1975 гады вучыўся ў аспірантуры БДУ. У 1976 годзе абараніў дысертацыю «Даследаванне структуры і працэсаў пераносу ў вісмуце і яго сплавах пры пластычнай дэфармацыі» на спашуканне навуковай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук па спецыяльнасці 01.04.07 — фізіка цвёрдага цела.
У 1992 годзе абараніў дысертацыю «Мадыфікаванне структуры і ўласцівасцяў паўметалаў і іх сплаваў звышхуткай загартоўкай з расплаву» на навуковую ступень доктара фізіка-матэматычных навук па спецыяльнасці 01.04.07 — фізіка цвёрдага цела.
У 1994 годзе прысвоена званне прафесара.
Падрыхтаваў 13 кандыдатаў навук.
Зноскі
Літаратура
правіць- Шапялевіч Васіль Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 375. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Шепелевич Василий Григорьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — С. 584.
- Шепелевич Василий Григорьевич // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 310—311.
- Шепелевич Василий Григорьевич // Физический факультет / Белорусский государственный университет. — Минск, 2008. — С. 200.
Спасылкі
правіць- Шепелевич Василий Григорьевич (руск.) (Праверана 14 чэрвеня 2023) // Сайт БДУ
- Шепелевич Василий Григорьевич(недаступная спасылка) (руск.) (Праверана 14 чэрвеня 2023) // Сайт фізічнага факультэта БДУ
- Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента (руск.) (Праверана 14 чэрвеня 2023)
- База патентов Беларуси Архівавана 20 лютага 2020. (руск.) (Праверана 14 чэрвеня 2023)