Васіль Суражскі
Васіль Су́ражскі[1][2], Васіль Малюшыцкі[2], Васіль Андрэевіч Малюшыцкі[3] (50-я гады XVI стагоддзя — да 4 чэрвеня 1608[3]) — пісьменнік-палеміст[1], суражскі стараста, публіцыст, выдавец, удзельнік Астрожскага культурна-асветніцкага гуртка[3].
Васіль Суражскі | |
---|---|
руск.: Василий Андреевич Суражский-Малюшицкий | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | XVI стагоддзе |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 1620 |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | царкоўнаславянская мова і старабеларуская мова |
Паходзіў са шляхецкай сям’і[3]. Дакладнае месца нараджэння невядома: магчыма на Валыні, а магчыма ў Малюшычах на Карэліччыне, адкуль паходзіць род Малюшыцкіх[2]. Таксама магчыма ў Суражы Віцебскай вобласці, ў Суражы Падляскага ваяводства ці ў Суражы Бранскавй вобласці[1]. Усё жыццё пражыў у горадзе Сураж на Валыні[2].
Пасля смерці Івана Фёдарава да 1598 года кіраваў Астрожскай друкарняй. Напісаў прадмовы да асобных яго выданняў. Быў членам літаратурнага гуртка князя Канстанціна Астрожскага. Напісаў кнігу «Аб адзінай ісціннай праваслаўнайт векры і святой саборнай апостальскай царкве» (Астрог, 1588), скіраванай супраць ідэі царкоўнай уніі Б. Гербеста і П. Скаргі.
Свае думкі Васіль Суражскі выкладаў на царкоўнаславянскай мове і зрэдку ўстаўляў словы з жывой народнай мовы[1].
Зноскі
- ↑ а б в г БелЭн 2002.
- ↑ а б в г Паліна Скурко Гісторыя з маргіналіямі // Літаратура і мастацтва
- ↑ а б в г Василий Суражский // Православная Энциклопедия (руск.)
Літаратура
правіць- Коршунаў А. Ф. Су́ражскі Васіль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 278. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Мыцко Игорь. Украинский писатель-полемист Василий Суражский — сподвижник Ивана Фёдорова // Фёдоровские чтения 1979. — Москва, 1982. — С. 18—23. (руск.)