Васіль Сяргеевіч Нямчынаў
Васіль Сяргеевіч Нямчынаў (1 (14) студзеня 1894, Пензенская вобласць — 5 лістапада 1964, Масква) — вучоны ў галіне эканомікі, акадэмік НАН Беларусі, АН СССР, УАСГНІЛ. Доктар эканамічных навук (1935), прафесар (1928).
Васіль Сяргеевіч Нямчынаў | |
---|---|
руск.: Васи́лий Серге́евич Немчи́нов | |
Дата нараджэння | 2 (14) студзеня 1894 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лістапада 1964[1] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, эканаміст |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
![]() |
Біяграфія
правіцьСкончыў Маскоўскі камерцыйны інстытут у 1917 годзе. У 1928—1948 гадах у Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі імя К. А. Ціміразева (прафесар, загадчык кафедры, адначасова з 1940 года дырэктар). У 1949—1963 гадах старшыня Савета АН СССР па вывучэнні прадукцыйных сіл. З 1953 года акадэмік-сакратар Аддзялення эканамічных, філасофскіх і прававых навук АН СССР, у 1958—1962 гадах член прэзідыума АН СССР.
Узнагароды
правіцьЛаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946), Ленінскай прэміі (1965), узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна (1939, 1946, 1964), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1940, 1944), Чырвонай Зоркі (1945)
Навуковая дзейнасць
правіцьПрацы па праблемах тэорыі і практыкі статыстыкі, развіцця прадукцыйных сіл і структуры грамадскай вытворчасці, метадалогіі вывучэння прадукцыйнасці працы і распрацоўцы мадэляў планавай эканомікі.
Аўтар 330 навуковых прац.
Зноскі
- ↑ а б Немчинов Василий Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Ефимович Р. С. Мои контакты с Жоресом Медведевым, My contacts with Zhores Medvedev // Историко-биологические исследования — 2019. — Т. 11, вып. 2. — С. 102–121. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
Літаратура
правіць- Нямчынаў Васіль Сяргеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.] Т. 5. — Минск, 2007.
- Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2015. — 2-е изд., исправленное. — Минск, 2016.
Спасылкі
правіць- Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубронак»
- Васіль Сяргеевіч Нямчынаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)