Ведзьміна мятла, Віхрова мятла[1] — хвароба раслін, якія выклікаюцца грыбамі, вірусамі, насякомымі, кляшчамі, рэдка бактэрыямі. Утвараюцца часцей на дрэвах у выглядзе шчыльных пучкоў («мяцёлак») тонкіх укарочаных галінак з дробным недаразвітым лісцем. Узбуджальнік хваробы пранікае ў расліну праз механічныя пашкоджанні, роставыя пупышкі і стымулюе анамальныя роставыя працэсы: абуджэнне спячых і інтэнсіўнае развіццё прыдатачных пупышак. Меры барацьбы: абразанне і спальванне заражаных галін, знішчэнне хворых раслін, апрацоўка фунгіцыдамі.

Ведзьміна мятла на хвоі звычайнай
Ведзьміна мятла на лістоўніцы еўрапейскай
Ведзьміна мятла на бярозе
Ведзьміна мятла на елцы звычайныя

На Беларусі бываюць на вішні, сліве, бярозе, вольсе, грабе і інш. лісцевых дрэвах (узбуджальнікі — паразітныя грыбы з роду тафрына (Taphrina)), на хвоі і елцы (узбуджальнікі — найчасцей іржаўныя грыбы).

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — (.).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць