Ветраны млын з Зелянца

Ветраны млын пачатку XX стагоддзя з в. Зелянец Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці. Перанесены ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў в. Азярцо[1]. Прыклад народнага дойлідства.

Славутасць
Ветраны млын з вёскі Зелянец
53°49′41″ пн. ш. 27°22′42″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне Зелянец (першапачаткова),
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
Тып будынка ветраны млын
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Дата пабудовы XX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000403шыфр 612Г000403
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя з дрэва. Размяшчаўся за 0,5 км на поўдзень ад вёскі. У канцы XX стагоддзя працаваў на электраэнергіі.

Перанесены ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў в. Азярцо. Да лета 2014 года ад млына заставаліся толькі элементы, якія ляжалі на зямлі, меркавана ў 2016 годзе пабудова цалкам адноўлена[2].

Архітэктура правіць

Шатровага тыпу. Каркасная канструкцыя з бярвёнаў у выглядзе васьміграннай усечанай піраміды, ашалявана дошкамі і пастаўлена на васьмерыковы зруб. Шацёр накрыты вальмавым дахам. Яго прарэзвае гарызантальная вось, на канцы якой умацаваны 4 крылы. Пры дапамозе «хобата» (доўгая тоўстая жэрдка) шацёр паварочваўся і фіксаваўся ў напрамку ветру. Вярчальны момант ад гарызантальнай восі перадаваўся да жорнаў праз сістэму зубчастых перадач і вертыкальную вось.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць