Любань (возера)

(Пасля перасылкі з Возера Любань)

Лю́бань — возера ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Размешчана ў басейне ракі Мухавец у 3-х км на паўночны ўсход ад вёскі Дзівін.

Любань
Каардынаты: 51°59′09,60″ пн. ш. 24°36′47″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вышыня над узроўнем мора 145,5 м
Даўжыня 2,2 км
Шырыня 1,4 км
Плошча 1,83 км²
Аб'ём 0,011 км³
Даўжыня берагавой лініі 5,7 км
Найбольшая глыбіня 11,5 м
Сярэдняя глыбіня 5,5 м
Плошча вадазбору 143 км²
Любань (Беларусь)
Любань
Любань

Плошча возера 1,83 км². Даўжыня возера 2,2 км, максімальная шырыня 1,4 км. Найбольшая глыбіня 11,5 м, сярэдняя глыбіня 5,5 м. Даўжыня берагавой лініі 5,7 км. Аб'ём вады 10,83 млн м³. Плошча вадазбору складае 143 км². Вадазбор — плоская забалочаная раўніна.

Возера карставага тыпу. Схілы катлавіны на захадзе і ўсходзе спадзістыя, пясчаныя, вышынёй 4—5 м, параслі сасняком, на поўначы і поўдні невыразныя. Берагі нізкія, пясчаныя. У возера ўпадае рака Літкава[1] і канал. На поўначы каналамі Казацкі і Дзівінскі возера звязана праз сістэму каналаў з Дняпроўска-Бугскім каналам.

На ўсходнім беразе возера размешчаны археалагічныя помнікі: паселішча бронзавага веку і стаянкі эпохі мезаліта і неаліта.

Зноскі

  1. Природа Белорусии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7

ЛітаратураПравіць

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1983.
  • Природа Белорусии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7