Вольга Рыгораўна Кукуня
Вольга Рыгораўна Куку́ня (нар. 4 верасня 1947) — беларускі мастацтвазнавец, гісторык архітэктуры, рэстаўратар.
Вольга Рыгораўна Кукуня | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 верасня 1947 (76 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастацтвазнаўца, гісторык архітэктуры, рэстаўратар |
Месца працы | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 4 верасня 1947 года. У 1980 годзе паступіла ў Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры. У 1986 г. атрымала дыплом аб заканчэнні інстытута. Дыпломная праца «Тэарэтычныя трактаты эпохі Адраджэння пра „ідэальныя гарады“»[1]. Вядучы мастацтвазнавец у АТТ «Праектрэстаўрацыя».
Навуковая дзейнасць
правіцьУ якасці мастацтвазнаўца ўдзельнічала ў наступных праектах: рэканструкцыя Цэнтральнага дзіцячага парку імя М. Горкага ў Мінску (1998—1999, будаўніцтва 2002—2003; навуковы кіраўнік Т. Ф. Косціч); праект рэстаўрацыі парку былой сядзібы М. Агінскага ў в. Залессе Смаргонскага раёна (1993; навуковы кіраўнік Л. Іванова); эскізны праект рэстаўрацыі парку ў г. Высокае Камянецкага раёна (1999; навуковы кіраўнік Т. Ф. Косціч); эскізнае рашэнне добраўпарадкавання палацава-паркавага ансамбля ў г. Нароўля Гомельскай вобласці (2007; навуковы кіраўнік У. І. Мелех); праект рэгенерацыі тэрыторыі сядзібна-паркавага комплексу «Фальварак Багуслаўскі» ў г. Гомелі (2007; навуковы кіраўнік У. І. Мелех); рэканструкцыя добраўпарадкавання перад Домам афіцэраў (2003—2008, будаўніцтва ў 2007—2009); рэканструкцыя парку палацава-паркавага комплексу ў в. Свяцк Гродзенскай вобласці (2011; навуковы кіраўнік Л. Іванова)[2].
Зноскі
- ↑ Юбилейный справочник выпускников Санкт-Петербургского Государственного академического института живописи, скульптуры и архитектуры имени И. Е. Репина Российской Академии художеств, 1915—2005 / авт.-сост. С. Б. Алексеева; науч. ред. Ю. Г. Бобров. — СПб. : [б. и.], 2007. — 792 с. — Алф. указ. выпускников: с. 712—790. — Из содерж.: Факультет архитектуры. Факультет теории и истории искусств.
- ↑ Костич Татьяна Федоровна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)