Адкрыць галоўнае меню

Эланд (шведск.: Öland) — шведскі востраў у Балтыйскім моры, плошча 1342 км², другі па памеры востраў у Швецыі пасля Готланда і самая маленькая з гістарычных правінцый Швецыі. Востраў часта называюць таксама «краінай ветракоў».

Эланд
Öland
Герб правінцыі Эланд
Герб Эланда
Размяшчэнне правінцыі Эланд на карце Швецыі
Правінцыя Эланд на карце Швецыі
Рэгіён Гёталанд
Лены Лен Кальмар
Плошча 1342 км²
Сімвалы правінцыі
Жывёла звычайны салавей (Luscinia luscinia)

ПрыродаПравіць

Паверхня — вапняковае плато вышынёй да 57 м. Развіты карст. Хвойныя і шыракалістыя лясы, верасоўнікі. Рэзерват Отэбю.

ГісторыяПравіць

У пачатку XX стагоддзя на востраве пражывала каля 3700 чалавек, у 1974 годзе 21200; у цяперашні час насельніцтва вострава складае каля 24600 чалавек, але летам на востраў прыязджае да 500 тыс. турыстаў.

З асноўнай тэрыторыяй Швецыі злучаны пабудаваным у 1972 годзе мостам праз праліў Кальмарсунд. Непадалёк ад вострава 1 чэрвеня 1676 года адбылася Эландская бітва паміж шведскім і аб'яднаным дацка-галандскім флатамі.

ГаспадаркаПравіць

Пасевы збожжавых культур, цукровых буракоў; жывёлагадоўля. Галоўны горад — Боргхальм.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 81. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

СпасылкіПравіць