Вочны цвет палявы

Во́чны цвет палявы, макрыца чырвоная[3] (Anagallis arvensis) — від кветкавых раслін сямейства Першакветныя (Primulaceae), тыпавы від роду Вочны цвет (Anagallis).

Вочны цвет палявы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Anagallis arvensis L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
GRIN  t:316552
IPNI  77100386-1
TPL  kew-2896568

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Аднагадовая травяністая расліна з тонкім стрыжнёвым коранем. Сцёблы 4-гранныя, распасцёртыя, галінастыя, даўжынёй 15—30 см. Лісце супраціўнае, зрэдку па 3 у кальчаках, сядзячае, простае, суцэльнае, з гладкім краем, знізу з чорнымі кропкамі. Кветкі з пяццю пялёсткамі, крывава—чырвонага або цагельна-чырвонага колеру, на доўгіх кветаножках у пазухах лісця. Плод — шматнасенная каробачка шарападобнай формы.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Радзімай расліны лічыцца Міжземнамор’е. Распаўсюджана амаль паўсюдна. Расце як пустазелле на палях і агародах, на лугах, узлесках, берагах вадаёмаў, у прыбярэжных і пойменных хмызняках. Мезафіт і мезатроф. Святлолюбівая расліна. Цвіце ў чэрвеніжніўні[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць