Вузкацелкі (Colydiinae) — падсямейства жукоў.

Вузкацелкі

Вузкацелка перавязаная (Bitoma crenata)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Colydiinae Erichson, 1842


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  678734
NCBI  124799
FW  70576

Апісанне

правіць

У сусветнай фаўне каля 1500 відаў пераважна ў тропіках. Жывуць у асноўным пад карой і ў драўніне, часта ў хадах, пракладзеных караедамі і іншымі насякомымі, радзей у раслінных рэштках, глебе, лясным подсціле, грыбах. На Беларусі часцей трапляецца вузкацелка перавязаная (Bitoma crenata).

Цела даўжынёй 1,5—18 мм, падоўжанае, цыліндрычнае або плоскае, радзей авальнае. Жукі і лічынкі часцей драпежныя — кормяцца караедамі, іх лічынкамі і інш.; лічынкі некаторых відаў — вонкавыя паразіты жукоў шашаляў або пчол.

Літаратура

правіць