Вуліца Францыска Скарыны (Мінск)
вуліца ў Мінску
(Пасля перасылкі з Вуліца Скарыны (Мінск))
Вуліца Францыска Скарыны — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска. Названа ў гонар Францыска Скарыны. Да 2005 года мела назву Старабарысаўскі тракт. Аддзяляе Першамайскі раён ад Партызанскага. Ідзе ад вул. Філімонава за МКАД да Старынаўскай вуліцы.
Вуліца Францыска Скарыны Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Усход |
Ранейшыя назвы | Старабарысаўскі тракт |
Назва ў гонар | Францыск Скарына |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Забудова
правіцьНяцотны бок
правіць- № 11 — Дом Міласэрнасці
- № 13 — навучальны корпус № 7 БДПУ (1982, архітэктары І. Боўт, А. Ганчароў, Ю. Дзяменцьеў). Пабудаваны як будынак Інстытута будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда БССР[1]. Цяпер у будынку размяшчаюцца факультэт эстэтычнай адукацыі і Інстытут псіхалогіі БДПУ.
- № 15 — Інстытут жылля — НДПТІБ імя Атаева С. С.
- № 15б — Інстытут БелНДІБ
- (вуліца Акадэміка Купрэвіча, 2) — Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі
Цотны бок
правіць- № 2 — Гандлёвы дом Азербайджана
- Жылы комплекс «Язмінавая-1»
- Жылы комплекс «Парк-Сіці»
- № 4 — Гасцініца ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь»
- № 8 — Бізнес-цэнтр «Імперыял»
- № 8/1 — інтэрнат Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі
- № 8/2 — навучальны корпус № 1 Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі
- № 10 — Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі
- № 12 — Бізнес-цэнтр «Валеа-цэнтр»
- № 16 — Клінічны радзільны дом Мінскай вобласці
- № 20 — Мінскае РУУС. Мінскі аддзел Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь
- № 24 — Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі
- № 36 — Інстытут хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі
Паркі і скверы
правіцьПарк Пісьменнікаў і безназоўны парк у Сляпянскай воднай сістэме, шмат лесапаркаў.
Зноскі
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Францыска Скарыны (Мінск)
- Вуліца Скарыны на maps.tut.by Архівавана 23 ліпеня 2018.