Вусач, мірон (Barbus barbus) — рыба сямейства карпавых атрада карпападобных.

Вусач
Barbel.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Barbus barbus Linnaeus, 1758

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  163619
NCBI  40830
EOL  211593

АпісаннеПравіць

Пашыраны ў многіх рэках Еўропы. У Беларусі ёсць у рэках басейна Нёмана, Дняпра і Буга; жыве на ўчастках рэк з галечным і камяністым грунтам і хуткай плынню; занесены ў Чырвоную кнігу. Мясцовыя назвы: на Дняпры — мірон, радзей марэна, марона, на Нёмане — келб, або марскі келб. Даўжыня 40 — 60, часам да 90 см, маса 2 — 3, зрэдку да 10 кг. Цела доўгае, амаль цыліндрычнае, спінка зеленавата-жаўтаватая, аліўкава-зялёная, брушка белаватае, бураватае. Спінны і хваставы плаўнікі цёмныя, астатнія чырванаватыя. На рыле 4 вусікі (адсюль назва).

Корміцца чарвямі, лічынкамі насякомых, малюскамі, ракападобнымі, воднымі раслінамі. Мяркуюць, што ікра ядавітая.

ПашырэннеПравіць

 
Паштовая марка Беларусі

Шырока распаўсюджаны ў рэках Еўропы ад паўднёва-ўсходняй Англіі на захадзе да басейнаў рэк Нёман і Дняпро на ўсходзе. Адсутнічае ў рэках Апенінскага, Балканскага і Пірэнейскага паўвостраваў, дзе заменены блізкімі відамі; у Даніі і на Скандынаўскім паўвостраве. Жыве ў рэках, якія ўпадаюць у Балтыйскае мора — Нёман, Вілія, Запходні Буг і іх буйных прытоках (Запходняя Бярэзіна і Шчара). Дняпроўскі вусач жыве ў р. Дняпро і яго прытоках (Бярэзіна, Друць, Прыпяць, Сож).

ПромыселПравіць

Каштоўны прамысловы від.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)