Выганашчанскае балота

Выганашча́нскае балота — балота нізіннага (94%) і змешанага тыпу (6%), у Ляхавіцкім, Івацэвіцкім і Ганцавіцкім раёнах Беларусі.

Выганашчанскае балота
Краіна

Сток ажыццяўляецца па Агінскаму і іншых каналах ў Выганаўскае возера.

Апісанне балота

правіць

Плошча балота складае 34,9 тысяч гектараў. Глыбіня торфу - да 4,7 метра, сярэдняя 2,1 метра, ступень разлажэння 26% (змяшаны тып) і 36% (нізінны), зольнасць адпаведна 4,7% і 8,5%. Пад торфам у некаторых месцах залягае мергель, сапрапель магутнасцю да 1,6 метра.

На тэрыторыі Ляхавіцкага раёна ў 1964-1969 адкрытай арашальнай сеткай асушаны масіў 4400 га. На асушаных землях вырошчваюць шматгадовыя травы, збожжавыя і абганяльныя культуры. На неасушаных землях - лес з бярозы, алешыны і вербы, зрэдку хвоя і асакі. На тэрыторыі Івацэвіцкага раёна балота не асушана. Пераважаюць асакі, мох сфагнум, вярба. На плошчы 1300 га лес з бярозы і хвоі.

Літаратура

правіць
  • Подопличко А. П. Торфяные месторождения Белоруссии: генезис, стратиграфия и районирование. — Мн., 1961
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия. — Мн.: БелСЭ, 1989. — ISBN 5-85700-001-7