Вэлта Вілціня
Вэ́лта Э́йнаўна Ві́лціня (лат.: Velta Vilciņa, сапраўднае імя — Аўсма; 13 снежня 1928 — 8 студзеня 1995) — латышская савецкая балерына, харэограф і балетны педагог. Народная артыстка СССР (1965). Народны артыст СССР (1965).
Вэлта Вілціня | |
---|---|
лат.: Velta Vilciņa | |
Дата нараджэння | 13 снежня 1928[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 студзеня 1995 (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання |
|
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Адукацыя | |
Прафесія | балерына, харэограф, палітык, балерына, балетны педагог |
Тэатр | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьВэлта Вілціня нарадзілася 13 снежня 1928 года[2] ў мястэчку Упэсгрыва, цяпер у Мэрсрагскім краі Латвіі.
У 1948 годзе скончыла балетную студыю пры Рыжскім тэатры оперы і балета (педагог І. Стродэ). У 1949—1973 гадах салістка гэтага тэатра.
У 1956 і 1958 годзе выступала на сцэне Вялікага тэатра (партыі Зарэмы і Джульеты), уваходзіла ў гэтыя гады ў склад яго трупы падчас гастроляў тэатра ў Лондане і Бруселі[3].
З 1968 года педагог-рэпетытар Рыжскага тэатра оперы і балета.
Член КПСС з 1963 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР 7-га склікання і Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання[3].
Памерла 8 студзеня 1995 года ў Рызе. Пахавана на Лясных могілках.
Творчасць
правіцьСярод партый: Баранеса («Саета свабоды» А. Скултэ), Скайдрытэ («Стабурадзе» А. Калніньша, Дзяржаўная прэмія Латвіі, 1958), Адэта—Адылія, Аўрора («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Жызэль («Жызэль » A. Адана), Джульета («Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева), Кармэн («Кармэн-сюіта» Ж. Бізэ—Р. Шчадрына) і інш.
Зноскі
- ↑ Вилцинь Велта Эйновна — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Театральная Энциклопедия. драма опера балет оперетта цирк эстрада драматург режиссер
- ↑ а б Большая советская энциклопедия. Гл. ред. А. М. Прохоров, 3-е изд. Т. 5. Вешин — Газли. 1971. 640 стр., илл.; 38 л. илл. и карт. 1 карта-вкл.
Літаратура
правіць- Вілцынь Велта Эйнаўна. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх