Вялікая Лаба[2] (кабард.-чарк. Лабэшхуэ, карач.-балк. Уллу Лаба) — рака ў Расіі, працякае па тэрыторыі Карачаева-Чаркесіі і Краснадарскага краю, правы складнік ракі Лаба (басейн Кубані). Даўжыня ракі - 127 км, плошча вадазбору - 1730 км².

Вялікая Лаба
Характарыстыка
Даўжыня
  • 133 км
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 43°23′21″ пн. ш. 41°05′46″ у. д.HGЯO
Вусце Лаба
 • Каардынаты 44°17′07″ пн. ш. 40°53′47″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Лаба → Кубань → Азоўскае мора
Краіна
Код у ДВР 06020000712108100003380
physical
Вялікая Лаба
Вялікая Лаба
— выток, — вусце

Бярэ пачатак у ледніках гары Пшыш (3790 м) ля перавала Лаба на мяжы з Абхазіяй. Прымае ў сябе шэраг прытокаў. Правы прыток Пхія (бярэ пачатак на ледавіку гары Закын-Сырт, вышынёй 3097 м).

Левыя прытокі: Санчара, Макера, Мамхурц, Дамхурц, Закан (бярэ пачатак на ледніках Галоўнага Каўказскага хрыбта), Бескес.

Зноскі

  1. Geographic Names Server — 2018.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — карта Карачаева-Чаркесіі