Вячаслаў Іванавіч Сук
Вячасла́ў Іва́навіч Сук (пры нараджэнні Ва́цлаў Сук, чэшск.: Václav Suk; 16 лістапада 1861, г. Кладна, , Каралеўства Багемія, Аўстра-Венгрыя — 12 студзеня 1933, Масква) — рускі дырыжор, кампазітар чэшскага паходжання. Народны артыст РСФСР (1925).
Вячаслаў Сук | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 4 (16) лістапада 1861[1] ці 16 лістапада 1861[2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 студзеня 1933[4][2][3] (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | |
Інструменты | скрыпка |
Жанры | класічная музыка і опера |
Узнагароды |
![]() |
![]() |
Скончыў Пражскую кансерваторыю (клас А. Беневіца) у 1879 годзе. З 1880 года ў Расіі, дырыжыраваў спектаклямі прыватных оперных труп, з 1886 года сімфанічны дырыжор. У 1906—1933 гадах дырыжор Вялікага тэатра ў Маскве, адначасова з 1927 года і Опернага тэатра імя К. Станіслаўскага.
Аўтар музычных твораў у розных жанрах, у т.л. оперы «Лясны цар» (паст. 1900). Яго выканальніцкая дзейнасць паўплывала на станаўленне савецкай музычнай культуры. У 1890—1891 ім пастаўлена опера «Рыгалета» Дж. Вердзі ў Мінску.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #1020287667 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ а б в The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б в Сук Вячеслав Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вячаслаў Іванавіч Сук