Вячаслаў Якубавіч Лаўскі

Вячаслаў Якубавіч Лаўскі (15 (27) лістапада 1900, в. Слачва Навагрудскага павета Мінскай губерніі, цяпер Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць — 25 верасня 1951, Інта, Комі АССР, ГУЛАГ) — беларускі грамадскі дзеяч, педагог, публіцыст.

Вячаслаў Якубавіч Лаўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 (28) лістапада 1900
Месца нараджэння
Дата смерці 25 верасня 1951(1951-09-25) (50 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст

У 1916 быў у бежанстве на Бабруйшчыне. З вясны 1919 удзельнічаў у арганізацыі на Ігуменшчыне беларускіх школ. У 1920—1922 вучыўся ў Навагрудскай беларускай гімназіі, потым у Пражскім політэхнічным інстытуце, які скончыў у 1929. Падчас вучобы ў Празе быў адным з кіраўнікоў студэнцкай філіяла Беларускага сялянскага саюза і секцыі БСРГ, сакратаром скаўцкай арганізацыі «Сокал». Адзін з заснавальнікаў у жніўні 1924 «Аб'яднання беларускіх студэнцкіх арганізацый» (АБСА). Публікаваў артыкулы па праблемах беларускага студэнцкага руху. У часопісах «Новы шлях», «Студэнцкая думка» надрукаваў шэраг апавяданняў. Пасля вяртання ў Заходнюю Беларусь у 1930—1934 выкладаў у Навагрудскай беларускай гімназіі. З 1939 начальнік Лідскага дарожнага аддзела. Падчас 2-й сусветнай вайны супрацоўнічаў з нямецкімі ўладамі. У 1942—1944 быў членам Лідскага беларускага нацыянальнага камітэта. Арыштаваны органамі НКУС у 1945. Памёр у зняволенні.

Зноскі

ЛітаратураПравіць