Вячэра (возера)
Вячэ́ра — возера ў Любанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, за 12 км на паўднёвы ўсход ад горада Любань, каля вёскі Азярное, у басейне ракі Арэса.
Вячэра | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 135,9 м |
Даўжыня | 2,75 км |
Шырыня | 1,55 км |
Плошча | 3,24 км² |
Аб’ём | 0,00351 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 7,45 км |
Найбольшая глыбіня | 2,5 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,106—0,108 ‰ |
Празрыстасць | 1,6 м |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Мінская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Возера мае няправільную, авальную форму, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Плошча возера 3,24 км², даўжыня 2,75 км, найбольшая шырыня 1,55 км. Даўжыня берагавой лініі 7,45 км. Аб’ём вады 3,51 млн м³. Возера мелкаводнае, найбольшая глыбіня 2,5 м.
Катлавіна возера плоская, рэшткавага тыпу. Дно плоскае, выслана сапрапелем, уздоўж усходняга берага пясчанае. Сярэдняя магутнасць сапрапелевых адкладаў 2,5 м, найбольшая 3,7 м. Берагі нізкія, тарфяністыя, на ўсходзе пясчаныя. Мінералізацыя вады 106—108 мг/дм³, празрыстасць 1,6 м. Шырыня паласы надводнай расліннасці ад 25 да 40 м. Біямаса фітапланктону 12,02 г/м³, зоапланктону 1,51 г/м³, зоабентасу 9,58 г/м³.
Возера выкарыстоўваецца ў якасці водапрыёмніка меліярацыйных сістэм. Вядзецца здабыча сапрапелю, агульныя запасы якога складаюць 7,5 млн м³, у тым ліку: карбанатнага тыпу — 4 млн м³, змешанага тыпу — 3,5 млн м³.
Возера слабапраточнае, злучана з Чабускім каналам. У выніку меліярацыйных работ возера абмялела і штучна папаўняецца праз магістральны канал з ракі Арэса.
У возеры водзяцца карась, лінь, карп, джгір і іншыя віды рыб.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 405.
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 8, 50. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
- Республика Беларусь. Минская область. Любанский район: карта. Любань: план / Ред. С.Н. Саратова. — Минск: РУП «Белкартография», 2012. — 3 000 экз. (руск.)