Антанова (Шацкі сельсавет)

Антано́ва[1] (трансліт.: Antanova, руск.: Антоново) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.

Вёска
Антанова
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
14 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244820001
Антанова на карце Беларусі ±
Антанова (Шацкі сельсавет) (Беларусь)
Антанова (Шацкі сельсавет)
Антанова (Шацкі сельсавет) (Мінская вобласць)
Антанова (Шацкі сельсавет)

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 40 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра, 37 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск - Асіповічы.

Назва правіць

Назва ўтворана ад уласнага імя Антон.

Гісторыя правіць

Пад уладай Расійскай імперыі правіць

На пачатку XX ст. пасяленне ўяўляла сабой маёнтак Антонава Шацкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

Найноўшы час правіць

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У пачатку 1930-ых гг. створаны калгас "Чырвонае Антанова". Працавала кузня.

У канцы чэрвеня 1941 года вёска акупаваная нямецкімі войскамі. У ліпеня 1944 года вёска вызваленая.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Вецярэвіцкага сельсавета[2].

Насельніцтва правіць

  • пачатак XX ст. — 2 двары, 31 жыхар.
  • 1 студзеня 2002 — 13 двароў, 32 жыхары.
  • 2009 год — 14 жыхароў[3].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  3. Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.

Літаратура правіць

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748 с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т.8 Мінская вобласць. Кн.4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2013. — 528 с. :іл. ISBN 978-985-11-0735-9.

Спасылкі правіць