Забалацце (Пухавіцкі раён)

За́балацце[2] (трансліт.: Zabalaccie, руск.: Заболотье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета.

Вёска
Забалацце
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Забало́цце, За́балацце, Лу́цішчы [1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222843
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244848041
Забалацце на карце Беларусі ±
Забалацце (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Забалацце (Пухавіцкі раён)
Забалацце (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Забалацце (Пухавіцкі раён)

Назва правіць

Тапонім «Забалоцце» з'яўляецца назвай-арыенцірам, што пазначае селішча за балотам.

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 36 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Талька на лініі Мінск-Асіповічы.

Гісторыя правіць

Пад уладай Расійскай імперыі правіць

У канцы XVIII стагоддзя Забалоцце ўяўляла сабою сяло. У 1858 годзе вёска знаходзілася ў валоданні Іскрыцкага. Школа граматы была адкрыта тут у 1884 годзе.

У 19 - пач. 20 ст. у Пярэжырскай воласці Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уластнасць Ашторпаў.

Паводле перапісу 1897 гады, вёска Забалоцце мела другую назву Луцішча, і на мясцовых могілках была капліца. У 1912 у вёсцы адкрыта народная вучэльня.

Найноўшы час правіць

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У 1925 г. пабудаваны цагельны завод.

На 1933 г. быў калгас "Чырвоны транспартнік"

У часе Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.

Насельніцтва правіць

  • 1816 - 19 гаспадарак..
  • 1858 — 157 чал..
  • 1870 — 170 чал..
  • 1897 — 378 чал., 56 двар..
  • пачатак XX ст.— 61 двор, 469 жыхароў.
  • 1917 — 442 чал., 78 двар.. (вёска); 6 человек (чыгуначная станцыя).
  • 1960 — 289 чал..
  • 1 студзеня 2002 — 38 двароў, 60 жыхароў.
  • 2010 — 73 чал., 37 двар..
  • 2012 — 70 чал., 34 двар..

Славутасці правіць

Страчаная спадчына правіць

  • Капліца.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Название и ударение даны по: Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — С. 382—383.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Забало́цце, Лу́цішчы, мн.

Літаратура правіць

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748 с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі правіць