Залужжа (Бярозаўскі раён)

вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Залу́жжа[1] (трансліт.: Zalužža, руск.: Залужье) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малецкага сельсавета. Размешчана за 23 км ад Бярозы, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Вёска
Залужжа
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 47 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Паштовыя індэксы
225247
Аўтамабільны код
1
СААТА
1208820031
Залужжа на карце Беларусі ±
Залужжа (Бярозаўскі раён) (Беларусь)
Залужжа (Бярозаўскі раён)
Залужжа (Бярозаўскі раён) (Брэсцкая вобласць)
Залужжа (Бярозаўскі раён)

Гісторыя

правіць

Вядома на 1563 год у Кобрынскай эканоміі, у абшары Блудзенскага двара і Малецкага войтаўства. У 1716 г. ў складзе Кабацкага войтаўства Блудзенскага староства.

Пад уладай Расійскай імперыі

правіць

Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 г. ў складзе Расійскай імперыі, падаравана Кацярынай II нашчадкам генерала-фельдмаршала графа П. А. Румянцава-Задунайскага. У 1864 годзе ў Малецкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года дзейнічалі царкоўна-прыходская школа, хлебазапасны магазін.

Найноўшы час

правіць

З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года  — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 на кароткі час была ўстаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Малецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, 32 будынкі.

З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года вёска ў Малецкім сельсавеце Пружанскага раёна. У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінулі 20 воінаў-землякоў.

У ліпеня 1949 года ў вёсцы створаны калгас імя Дзяржынскага, які ў студзені 1951 года ўвайшоў у калгас імя Панамарэнкі, у 1958 годзе перайменаваны ў калгас «Рассвет». З 14 красавіка 1960 года ў Бярозаўскім раёне. Паводле перапісу 1970 года ў саўгасе «Прагрэс».

Планіроўка

правіць

Планіровачна складаецца з двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, якая паўночнай часткай прымыкае да сярэдзіны другой, больш кароткай вуліцы.

Насельніцтва

правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць