Краснае (Маладзечанскі раён)
Кра́снае — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. З'яўляецца цэнтрам Красненскага сельсавета.
Вёска
Краснае
| ||||||||||||||||||||||||||||
МесцазнаходжаннеПравіць
Знаходзіцца за 16 км на паўднёвы ўсход ад Маладзечна. Праз Краснае пралягае рэспубліканская аўтадарога Мінск — Маладзечна — Нарач Р28. Чыгуначная станцыя носіць назву Уша (на лініі Мінск — Маладзечна).
ГідраграфіяПравіць
ГісторыяПравіць
Упершыню Краснае (пад назвай Краснае Сяло) згадваецца ў 2-й палове XV ст. як уладанне вялікіх князёў літоўскіх. У 1486 годзе паселішча атрымала статус мястэчка. Да 1500 года тут быў заснаваны касцёл.
У канцы XV — 1-й пал. XVI стст. Краснае зрабілася цэнтрам павету. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566), мястэчка як цэнтр староства ўвайшло ў склад Менскага павета Менскага ваяводства. Станам на 1765 год тут было 58 двароў, працавалі касцёл і карчма.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Краснае апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Вілейскім павеце. Станам на 1866 г. у мястэчку налічвалася 60 двароў. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 152 двары, царква, 2 школы, народнае вучылішча, пошта, фельчарскі пункт, 22 крамы, 8 корчмаў.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921), Краснае апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Маладзечанскага павета Віленскага ваяводства. Мястэчка выкарыстоўвалася як гарнізонная сядзіба батальёну Корпуса аховы памежжа «Краснае».
У 1939 годзе Краснае ўвайшло ў БССР, дзе ў 1940 годзе атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу. У Другую сусветную вайну з 25 чэрвеня 1941 г. да 4 ліпеня 1944 г. мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 ліпеня 1954 года статус Краснага панізілі да вёскі[1]. Станам на 1972 год тут налічвалася 611 двароў, на 1997 г. — 1216 гаспадарак.
НасельніцтваПравіць
Краснае з'яўляецца 4-ым па колькасці жыхароў населеным пунктам Маладзечненскага раёна (пасля Маладзечна, Радашковіч і Чысці).
- 2011 год — 2916 жыхароў[2].
- 1997 год — 3283 жыхароў[3].
- 1972 год — 2989 жыхароў.
- 1921 год — 1012 жыхароў[4].
- 1897 год — 1019 жыхароў.
ДынамікаПравіць
- 1997 год — 1216 двароў.
- 1972 год — 611 двароў.
- 1897 год — 152 двары (паводле перапісу).
- 1866 год — 60 двароў.
- 1765 год — 58 двароў.
ІнфраструктураПравіць
У Красным працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
СлавутасціПравіць
- Гарадзішча
- Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1908—1912)
- Могілкі: яўрэйскія, каталіцкія
- Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы (1889)
Вядомыя асобыПравіць
- Іаан (Харашэвіч) (1933—2020) — беларускі праваслаўны царкоўны дзеяч.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об упразднении городского поселка Красное, Радошковичского района, Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Сайт Маладзечненскага райвыканкама
- ↑ Валерый Шаблюк. Краснае // Крыніцы/ЭГБ|4к. С. 250.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II. Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923
СпасылкіПравіць
Краснае (Маладзечанскі раён) на Вікісховішчы |