Малыя Лукі

вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Малыя Лукі)

Малы́я Лу́кі[1] (трансліт.: Malyja Luki, руск.: Малые Луки) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Велікалуцкага сельсавета. Размешчана за 15 км на поўдзень ад Баранавічаў, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Русіно на лініі Баранавічы — Лунінец.

Вёска
Малыя Лукі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 42 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204804041
Малыя Лукі на карце Беларусі ±
Малыя Лукі (Беларусь)
Малыя Лукі
Малыя Лукі (Брэсцкая вобласць)
Малыя Лукі

Гісторыя правіць

У 1884 годзе ў Ястрамбельскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Ястрамбельскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Велікалуцкага сельсавета Навамышскага раёна Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах загінулі 27 аднавяскоўцаў.

Насельніцтва правіць

  • 27 двароў (1884)
  • 76 двароў, 458 жыхароў (1897)
  • 96 двароў, 542 жыхары (1909)
  • 61 дом, 337 жыхароў (1921)
  • 626 жыхароў (1939)
  • 417 жыхароў (1959)
  • 290 жыхароў (1970)
  • 66 двароў, 110 жыхароў (1998)
  • 58 гаспадарак, 83 жыхары (2005)

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X

Спасылкі правіць