Узногі

былая вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Узногі)

Узно́гі[1] (трансліт.: Uznohi, руск.: Узноги) — былая вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіла ў склад Малахавецкага сельсавета. Размешчана за 4 км на поўдзень ад Баранавіч. Насельніцтва 1938 жыхароў, 788 гаспадарак (2005).

Вёска
Узногі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 1 569 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
Узногі на карце Беларусі ±
Узногі (Беларусь)
Узногі
Узногі (Брэсцкая вобласць)
Узногі

ГісторыяПравіць

Паводле перапісу 1897 года ў Ястрамбельскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі народнае вучылішча (адкрыта ў 1888). Побач з вёскай размяшчаўся фальварак.

З 1921 года ў складзе Польшчы, вёска Ястрамбельскай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінуў адзін вясковец.

Скасавана ў 2012 годзе[2], увайшла ў склад горада Баранавічы[3].

ІнфраструктураПравіць

Працуе магазін.

НасельніцтваПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць