Ятвезь (Баранавіцкі раён)
Я́твезь[1] (трансліт.: Jatvieź, руск.: Ятвезь) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 24 км на ўсход ад Баранавіч, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы—Мінск.
Вёска
Ятвезь
|
Гісторыя
правіцьПаводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI ст., шляхецкая ўласнасць. У першай палове 1880-х г. у Чэрніхаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 годзе дзейнічаў хлебазапасны магазін, кузня, карчма, 4 ветраныя млыны.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Чэрніхаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 6 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе:
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 год — 172 жыхары, 118 гаспадарак.
Славутасці
правіць- Брацкая магіла савецкіх воінаў.
- На могілках пахаваны старшыня сельсавета А. К. Пятліцкі, забіты бандытамі ў 1948 годзе
- Свята-Георгіеўская царква (1994)
Вядомыя асобы
правіць- В. І. Валынец — мастак.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх