Віктар Іванавіч Вярсоцкі
Віктар Іванавіч Вярсоцкі (27 чэрвеня 1923, г. Мінск — 2004) — беларускі жывапісец і педагог . Заслужаны настаўнік БССР (1966). Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1968. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].
Віктар Іванавіч Вярсоцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 чэрвеня 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лютага 2004 (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, педагог |
Месца працы | |
Жанр | жывапіс |
Вучоба | |
Узнагароды |
Біяграфія Правіць
На педагагічнай працы з 1952, у 1962—78 выкладчык Мінскага мастацкага вучылішча[1].
Творчасць Правіць
Працуе ў жанры лірычнага, гарадскога і мемарыяльнага пейзажу. Сярод работ: «Аўтастрада» (1951), «Гарадскі пейзаж» (1955), «Дарогі Міншчыны» (1971), «Над Свіслаччу цішыня» (1972), «Вечар. Бярэзіна» (1979). Тэме вайны прысвечаны палотны «Хатынь. Рэквіем» (1967), «У Варшаве 17 студзеня 1945 года» (1974). Стварыў серыю карцін «Па Ленінскім месцах за мяжой» (1970): «Парыж. Вуліца Мары-Роз», «Лондан. Джон-стрыт увечары», «Дом, дзе друкавалася газета „Іскра“»[1].
Узнагароды Правіць
Заслужаны настаўнiк Беларусi, заслужаны дзеяч культуры Польшчы[2].
Зноскі
Літаратура Правіць
- Версоцкий Виктор Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 111. — 737 с.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 : энцыкл. давед. — Мн., 1998.
- Багданава Г. Б. Вярсоцкі Віктар Іванавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 198. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі Правіць
- Вярсоцкі Віктар Іванавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Барыс Крэпак Камбат вызваляў Варшаву… // Культура, № 3 (1495) 16.01.2021 — 22.01.2021 г.
- Память народа — электронный банк документов периода Великой Отечественной войны (руск.)
- Музейный комплекс «Дорога памяти» Архівавана 13 верасня 2022. (руск.)