Віктар Іванавіч Казлоўскі
Віктар (Вінцэсь, Вінцусь) Іванавіч Казлоўскі (6 верасня 1905, Мрочкі, Уздзенскі раён, Мінская вобласць — 24 лютага 1975) — беларускі паэт.
Віктар Іванавіч Казлоўскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 6 верасня 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 лютага 1975 (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Менскі беларускі педагагічны тэхнікум, а ў 1931 г. — літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне БДУ. Працаваў у рэдакцыях газет і часопісаў, Беларускім дзяржаўным выдавецтве. Да вясны 1935 г. — карэспандэнт газеты «Звязда». З-за хваробы пераехаў у вёску.
Памёр 24.02.1975 г.
Творчасць
правіцьУпершыню выступіў з вершамі ў друку ў 1925 г. (газета «Савецкая Беларусь»). Выдаў у 1932 г. зборнікі вершаў «Слова аб юнай краіне», «Музыка працы» і паэму «Рахіль».
Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы М. Асеева, М. Ісакоўскага, І. Уткіна.
Літаратура
правіць- Казлоўскі Віктар Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).