Віктар Валяр’янавіч Бунак

антраполаг

Віктар Валяр’янавіч Бунак (10 [22] верасня 1891, Масква, Расійская імперыя — 11 красавіка 1979, Масква, СССР) — савецкі антраполаг і анатам, адзін з заснавальнікаў савецкай антрапалагічнай школы. Доктар біялагічных навук (1935), прафесар, заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1971).

Віктар Валяр’янавіч Бунак
Дата нараджэння 10 (22) верасня 1891
Месца нараджэння
Дата смерці 11 красавіка 1979(1979-04-11)[1][2] (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці антраполаг
Навуковая сфера антрапалогія, этнаграфія і археалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Дзмітрый Мікалаевіч Анучын
Вядомыя вучні Таццяна Аляксеева
Узнагароды
ордэн Леніна
заслужаны дзеяч навукі РСФСР

У 1922 годзе намаганнямі Д. М. Анучына і В. В. Бунака быў створаны Навукова-даследчы інстытут антрапалогіі пры Маскоўскім універсітэце. Пасля смерці Анучына ў 1923 годзе Бунак заняў пасаду дырэктара Інстытута антрапалогіі і загадчыка кафедры антрапалогіі Маскоўскага ўніверсітэта.

У 1948 годзе ён быў пазбаўлены пасад дырэктара Інстытута антрапалогіі і загадчыка кафедры антрапалогіі Маскоўскага ўніверсітэта, якія займаў з 1923 года. Зімой 1948—1949 гадоў вучонага адправілі ў Ленінград на пасаду лабаранта аддзела антрапалогіі ленінградскага філіяла Інстытута этнаграфіі Акадэміі навук СССР без права публікацыі навуковых работ. У Ленінградзе ён працаваў каля 7 гадоў да 1955 года, калі вярнуўся ў Маскву, у аддзел антрапалогіі Інстытута этнаграфіі АН СССР.

Быў жанаты з мастачкай Вольгай Фёдараўнай Амасавай-Бунак.

Зноскі

  1. Viktor Valerianovič Bunak // NUKAT — 2002.
  2. Viktor Valerianovič Bunak // MAK
  3. Бунак Виктор Валерианович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура правіць