Віктар Віктаравіч Сямашка
Ві́ктар Сяма́шка (нар. 1980, Мінск) — беларускі паэт, музыкант і радыёжурналіст.
Віктар Сямашка | |
---|---|
Дата нараджэння | 1980 |
Месца нараджэння | |
Краіна |
![]() |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | паэт, журналіст, спявак |
Гады актыўнасці | 1992 — цяпер |
Калектывы |
Кузьнец і Сяманя Князь Мышкін Нагуаль |
Супрацоўніцтва |
Раман Яраш Андрэй Касьцень Максім Іўкін |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
vvsiamashka.blog.tut.by |
Біяграфія
правіцьУ 1998—2001 гадах у складзе музычна-паэтычнай фармацыі «Кузьнец і Сяманя». Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (2002). З 2001 года ў складзе ансамбля інтуітыўнай імправізацыі «Князь Мышкін» (у некаторых праграмах выкарыстаныя вершы В. Сямашкі). Працаваў на Радыё Бі-Эй[1]. Паралельна ў 2004—2007 гг. супрацоўнічаў з псіха-фолк-гуртам «НагУаль». У складзе азначаных гуртоў выступаў у Беларусі, Польшчы, Літве, Украіне, Расіі, Францыі. З 2010 года выступае з бардамі Раманам Ярашам, Андрэем Касценем, Максімам Іўкіным. У 2005—2009 гадах — аўтар і вядучы праграмы пра беларускую музыку «Новая зямля» на Радыё Unistar[2], з 2010 — аналагічнай праграмы «Кракатук» на Радыё Рацыя.
Творчасць
правіцьДэбютаваў вершамі ў 1992 годзе ў эфіры Беларускага радыё. У 2001 годзе ўдзельнічаў у Рэспубліканскім семінары маладых літаратараў, які арганізаваў Саюз беларускіх пісьменнікаў. Аўтар кніг вершаў «Марыя S.» (2006), «ReRa» (2011). Друкаваўся ў часопісе «Дзеяслоў» (№ 1 (50), 2011).
Крыніцы
правіць- ↑ В.Сямашка. Збор тлушчу (недаступная спасылка). Тузін Гітоў. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2004. Праверана 18 лістапада 2019.
- ↑ Княжніна, Дамініка Інтэрвію з Віктарам Сямашкам // Беларус : газета. — 2005. — Чэрвень — № 509. — ISSN 1054-9455. Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2020.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |