Віктар Іванавіч Казлоўскі

(Пасля перасылкі з Віктар Казлоўскі)

Віктар (Вінцэсь, Вінцусь) Іванавіч Казлоўскі (6 верасня 1905, Мрочкі, Уздзенскі раён, Мінская вобласць — 24 лютага 1975) — беларускі паэт.

Віктар Іванавіч Казлоўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 6 верасня 1905(1905-09-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 лютага 1975(1975-02-24) (69 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Сімеіз у Крыме. Злева направа: Віктар Казлоўскі, Максім Лужанін і Сяргей Дарожны. 1929

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Менскі беларускі педагагічны тэхнікум, а ў 1931 г. — літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне БДУ. Працаваў у рэдакцыях газет і часопісаў, Беларускім дзяржаўным выдавецтве. Да вясны 1935 г. — карэспандэнт газеты «Звязда». З-за хваробы пераехаў у вёску.

Памёр 24.02.1975 г.

Творчасць правіць

Упершыню выступіў з вершамі ў друку ў 1925 г. (газета «Савецкая Беларусь»). Выдаў у 1932 г. зборнікі вершаў «Слова аб юнай краіне», «Музыка працы» і паэму «Рахіль».

Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы М. Асеева, М. Ісакоўскага, І. Уткіна.

Літаратура правіць